Народны каляндар: 17 студзеня

У гэты дзень жанчынам забаранялася шыць – лічылася, тады дзіця народзіцца сляпым. У некаторых месцах Беларусі існавала павер’е: калі ў гэты дзень пакласці на кароткі час у зямлю насенне морквы, то летам яно хутчэй прарасце. Таксама ў некаторых мясцінах 17 студзеня хату абыходзілі з іконай, каб адпудзіць нечысць. На стол было прынята падаваць стравы з мёдам.