Народны каляндар: 16 студзеня

У гэты дзень аглядаюць хлявы, правяраюць іх надзейнасць, ці змогуць вытрымаць моцныя халады. Звонку вышэй падграбалі да сцен снег, саломай затыкалі акенцы. Казалі: «Завёў скацінку – не шкадуй хлявінку». Надвор’е гэтага дня паказвала, якім будзе сакавік. У гэты дзень забаранялася выхваляцца, каб не сурочыць (сглазіць) сябе і сваю сям’ю.