Народны каляндар: 15 студзеня

Дзень лічыўся «курыным святам». У гэты дзень не елі яйкі і курыцу – у куратнік вешалі «курынага бога». У паўднёвых раёнах гэта быў чорны камень з дзірачкай пасярэдзіне. У некаторых месцах – лапаць.
Былі такія прыкметы: калі ў месяца вострыя рогі – надвор’е будзе ветраным, калі крутыя – маразы, калі ля дома лётаюць сарокі – ідзе завіруха.