Народны каляндар: 21 студзеня

Да абеду не працавалі, а пасля ўжо браліся за адкладзеныя справы. У некаторых мясцінах у гэты дзень у госці прыходзілі кумы з падарункамі.
Нашы продкі лічылі: калі ў гэты дзень хатняя жывёла, якую выпусцілі на двор, будзе імкнуцца вярнуцца ў хлеў – быць снегу і холаду. Ясны дзень абяцае добры ўраджай. Птушкі крычаць – ідзе адліга. Шмат зорак на небе – хутка маразы.