“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: Грэчка на ўсе выпадкі жыцця. Рэцепты страў з гэтых карысных круп

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: Грэчка на ўсе выпадкі жыцця. Рэцепты страў з гэтых карысных круп

Безумоўна, сярод усіх відаў круп грэчка – адна з найбольш смачных і карысных. Яна не толькі валодае асаблівым насычаным густам, але і ўтрымлівае масу карысных пажыўных рэчываў. Грэчку часта называюць антыкрызісным прадуктам. Яна не толькі простая ў прыгатаванні, але і ідэальна спалучаецца з мясам, птушкай, рыбай, гароднінай, грыбамі, субпрадуктамі. Прапануем вам некалькі простых, але на дзіва смачных і карысных рэцэптаў страў з грэчкі.

  • Перад падрыхтоўкай грэчку, як і любыя іншыя крупы, неабходна старанна прамываць пад струменем халоднай вады, каб выдаліць пыл і шалупінне.

Грэчка з гароднінай

Гэтая простая і сытная страва будзе даспадобы і дзецям, і дарослым.

Для яе прыгатавання спатрэбяцца:

  • Грэчка – 1 шклянка
  • Замарожаная агароднінная сумесь – 450 г.
  • Соль па смаку
  • Свежая зеляніна для ўпрыгожвання.

Спачатку неабходна зварыць грэчку. Аб’ём вады павінен быць у два разы большым за аб’ём крупаў (у нашым выпадку – 2 шклянкі). Старанна прамытую грэчку заліць вадой, давесці да кіпення, злёгку пасаліць і варыць на маленькім агні пад зачыненай накрыўкай да гатоўнасці.

  • Каб крупы зварыліся хутчэй, у ваду, што кіпіць, можна пакласці кавалачак сметанковага масла – прыкладна 20 г.

Пакуль варацца крупы, разагрэйце патэльню і з даданнем невялікай колькасці расліннага алею і вады патушыце замарожаную гародніну. Гародніна гатовая, калі зробіцца мяккай. Дадайце сюды ж, да гародніны, прыгатаваную грэчку, пасаліце, змяшайце. Дайце страве патаміцца пад накрыўкай яшчэ 5 хвілін. Перад падачай упрыгожце зелянінай.

  • Замест замарожанай агародніны ў сезон можна выкарыстоўваць свежую – моркву, цукіні, памідоры, струкавую фасолю, брокалі.

Грэчневы суп

Калі на грэцкую кашу глядзець ужо сіл няма ніякіх, і нават у якасці гарніру даесці яе не атрымліваецца, самы час прыгатаваць супчык. Не сумнявайцеся – у такім выглядзе грэчку даядуць усё. Яшчэ і дабаўкі папросяць!

Спатрэбіцца:

  • Гатовая грэчка, колькі засталося, напрыклад, пасля ўчарашняй вячэры, але не менш за 0,5 шклянкі
  • 1,5 л курынага булёна
  • 2 сярэднія бульбіны
  • Невялікая морква
  • Маленькая цыбуліна
  • Перац чорны гарошкам – 2 шт.
  • Лаўровы ліст
  • Соль па смаку

Зварыць курыны булён. Для гэтага курыную грудку заліце халоднай вадой. Праз 5 хвілін пасля закіпання ваду трэба зліць. І заліць мяса наноў. Пасля таго, як вада зноўку закіпіць, пакіньце курыцу варыцца каля паўгадзіны. Затым мяса дастаньце з каструлі. Пакуль рыхтуецца булён, моркву і цыбулю ачысціце і здрабніце (моркву на буйнай тарцы, цыбулю – парэзаць кубікамі). Падсмажце злёгку на патэльні ў невялікай колькасці расліннага алею. Ачысціце бульбу і нарэжце дробнымі кубікамі. Пакладзіце ў курыны булён. Няхай суп гатуецца на невялікім агні пад зачыненай накрыўкай хвілін 15. Пасля таго, як бульба злёгку падварыцца, дадайце падсмажаную гародніну, чорны перац, лаўровы ліст, соль па смаку, а таксама парэзанае кавалачкамі курынае мяса. І не забудзьцеся пра грэчку – яе туды ж, у агульны кацёл. Яшчэ 5-10 хвілін на агні пад зачыненай накрыўкай – і суп гатовы!

Гатуюць супчык з грэчкі і з сухімі крупамі. Тады іх закладваюць у каструлю адначасова з бульбай, папярэдне прамыўшы пад праточнай вадой.

Крупенік грачаны са смятанай

Немудрагелістая запяканка з грачаных крупаў з тварагом падыдзе і для сняданку, і для вячэры. Аднолькава смачная ў гарачым і ў халодным выглядзе. Ідэальная, калі падаваць яе са смятанай і печаным  яблыкам.

Для прыгатавання спатрэбяцца:

  • Грэчка – 1 шклянка
  • Тварог – 200 г
  • Яйка – 1 шт
  • Цукар – 2 ст л (можна абысціся і без яго)

Крупы прыгатаваць гэтак жа, як апісана ў рэцэпце грэчкі з гароднінай.

  • Перад гатаваннем злёгку абсмажце грэчку на сухой патэльні. У гатовай страве крупы раскрыюцца больш ярка і атрымаецца нашмат смачней.

Разатрыце тварог з яйкам і цукрам. Дадайце гатовыя і злёгку астуджаную грэчку, старанна змяшайце, каб усе інгрэдыенты раўнамерна злучыліся. Форму для выпякання змажце алеем і прыцерушыце мукой, манкай або паніровачнымі сухарамі. Выкладзіце прыгатаваную грачана-тварожную масу ў форму і запякайце на працягу 40-45 хвілін у духоўцы пры 180⁰С. Калі скарыначка зверху падрумяніцца, зробіцца залацістай, запяканка гатовая. Страва мае злёгку рассыпчатую кансістэнцыю, якая пры астыванні «схопліваецца» і робіцца меней крохкай. Падаюць запяканку парцыённа са смятанай.

Смачна есці і будзьце здаровыя! Гатуйце самі – гатуйце з намі!

Последние новости

Общество

Кому не нужно проходить испытательный срок при заключении трудового договора?

14 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Медведев на фоне операции Израиля против Ирана назвал реальной угрозу ядерного конфликта

14 июня 2025
Читать новость
Новости региона

Продолжается подписка на районную газету «Веснік Чэрыкаўшчыны» на второе полугодие 2025 года

14 июня 2025
Читать новость
Актуально

Чериковские выпускники закружились в школьном вальсе

13 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Черикове прошёл районный семинар-учёба по вопросам охраны труда.

13 июня 2025
Читать новость
Культура

Программа республиканского праздника ”Купалье“ (”Александрия собирает друзей“) – 6-7 июля

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем