Прызванне Ганны Цалабанавай – дапамагаць людзям

Кожны раз пасля размовы ці зносін з некаторымі людзьмі, праца якіх цесна звязана з дапамогай хворым, нямоглым старым, задаеш сабе пытанне: “А ці змог бы ты быць настолькі цярплівым, каб клапаціцца пра чужога чалавека, выконваць яго даручэнні, ставіцца спакойна да некаторых праяў характару ці проста дрэннага настроя?”. Адказаць даволі цяжка, бо, па-першае, мы ведаем, што трэба быць міласэрнымі, старацца дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу, але звязаць сваё жыццё з гэтай справай – наўрад ці.

А вось Ганна Цалабанава з вёскі Заазер’е працуе сацработнікам РЦСАН ужо 20 гадоў, і змяніць абраную раней прафесію не збіраецца. У Ганны Аляксандраўны на абслугоў- ванні ўсяго десяць чалавек, пяцёра з якіх жывуць ў Язёрах, і  столькі ж у Міхліне. Працоўны дзень, вядома, распісаны па гадзінах, каб кожнаму дапамагчы і своечасова выканаць работу.

– Схадзіць па ваду, зрабіць неабходныя пакупкі ў аўтамагазіне ці ў магазіне, набыць лекі, аплаціць камунальныя паслугі – гэта адны з даручэнняў, якія мне трэба выканаць,– кажа Ганна Цалабанава. — А таксама я не цураюся і іншых работ, напрыклад, са склепа прынесці агародніну, памыць бялізну, прыбрацца ў хаце. Што мне па сілах выканаць, стараюся ўсё зрабіць, прычым не гляджу на гадзіннік.

Дарэчы, Ганна Аляксандраўна клапаціцца і пра тое, каб яе падапечныя прытрымліваліся прызначэння ўрачэй, своечасова прымалі лекі, ды і артэрыяльны ціск таксама ім неабходна змерыць. Не сакрэт, што старыя людзі, як і малыя, яшчэ маюць патрэбу ў цёплай сяброўскай гутарцы, каб іх выслухалі, падтрымалі добрым словам, надалі ўвагу іх скаргам на здроўе ці жыццё. І тут сацработніку неабходна яшчэ быць і хатнім псіхолагам. Ганна Цалабанава паспяхова спраўляецца і з гэтай роляй у жыцці старых людзей, бо яны ўжо даўно ёй сталі як родныя. Вядома, нялёгка Ганне Аляксандраўне разрывацца паміж некалькімі населенымі пунктамі, але яна, як кажуць, уцягнулася, і за гэтыя гады нават набыла свой вопыт у некаторых пытаннях і справах.

Ганна Цалабанава яшчэ і шчас-лівая маці: вырасціла разам з мужам дваіх дзяцей і дала ім адукацыю. Так, дачка Лілія працуе ўрачом у Віцебску, сын Уладзімір інжынер-энергецік, жыве ў Мінску.

Не дае сумаваць жанчыне і дамашняя гаспадарка, якую пасля працы таксама трэба дагледзець. Агарод і кветкі ў яе поле зроку: заўсёды ўсё праполатае і  своечасова паліта. І наогул Ганна Аляксандраўна па характару аптыміст, прывыкла спраўляцца з жыццёвымі вы-прабаваннямі цярпліва, заўсёды застаецца ветлівай і добрай.

Алеся Панімаева

Последние новости

Новости области

Могилевский ЦОР вышел в четвертьфинал Кубка европейских чемпионов по пляжному футболу

15 июня 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси насчитывается 68 тыс. почетных доноров

15 июня 2025
Читать новость
Общество

Кому не нужно проходить испытательный срок при заключении трудового договора?

14 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Медведев на фоне операции Израиля против Ирана назвал реальной угрозу ядерного конфликта

14 июня 2025
Читать новость
Новости региона

Продолжается подписка на районную газету «Веснік Чэрыкаўшчыны» на второе полугодие 2025 года

14 июня 2025
Читать новость
Актуально

Чериковские выпускники закружились в школьном вальсе

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем