Народны каляндар: 9 лютага

Іван Залатавус. Сення не рэкамендуецца дарыць падарункі, каб не наклікаць бяду. Не варта адчыняць вокны, каб у хату не трапілі нячыстыя сілы. Калі аблокі плывуць супраць ветру – будзе снег, шкло ў вокнах «пяе» – хутка пацяплее. Верхавіны сумётаў сталі круглыя – будзе добры ўраджай.
Імяніны: Дзмітрый, Іван, Пётр, Цімафей, Цімур, Гермаген (Ермаген), Паліхрон, Варданій, Ганна, Апалонія, Кацярына.