Народны каляндар: 25 студзеня
Свята студэнтаў. На Таццяну звычайна бывае мароз. Сонечна — рана прыляцяць птушкі з выраю. Ідзе снег — дажджлівае лета чакае людзей. Існаваў такі звычай: жанчыны звівалі клубкі пражы як мага тужэй, каб качаны капусты ўрадзіліся тугімі і буйнымі. У народзе лічылася, што жанчына, якая нарадзілася ў гэты дзень, будзе добрай гаспадыняй. Раней гэты дзень нёс такія прагнозы: снег ідзе – на дажджы ўлетку, з раніцы сонейка выгляне – на ранні прылёт птушак, цёпла – будзе сухое лета, мароз і сонца – чакаем добры ўраджай.