Народны каляндар: 24 студзеня

Людзі называлі гэты дзень «вясняк» і «худасей». Калі трымаецца суровая зіма, гэта прыкмета цяжкай вясны. Залішне мяккае надвор’е ў гэты дзень – таксама не прадказвала ніякай карысці. «Калі ў студзені – сакавік, бойся ў сакавіку студзеня». У некаторых мясцінах лічылі, што ў гэты дзень нельга нічога выносіць з хаты, а таксама пазычаць грошы. Таксама людзі казалі, што калі 24 студзеня моцныя маразы – гэта нячыстая сіла помсціць за тое, што яе на Каляды з хат выганялі.