На мінулым тыдні з нагоды святкавання 80-годдзя Магілёўскай вобласці ў раённым Доме культуры адбыўся раённы адборачны этап Нацыянальнага конкурсу выканаўцаў беларускай песні і паэзіі

 Удзел у ім узялі 8 таленавітых маладых людзей з усяго Чэрыкаўскага раёна.

Па ўмовах конкурсу, удзельнікі з ліку моладзі, якім павінна быць ад 16 да 31 года, у сваёй конкурснай праграме прадстаўляюць дзве песні на беларускай мове.

Але яшчэ да таго як членам журы і гледачам былі аб’яўлены выканаўцы, увазе прысутных у зале прадставілі відэаролік, прысвечаны юбілею Магілёў-шчыны. У ім — самыя цікавыя звесткі аб Прыдняпроўскім краі, факты і дасягненні, якімі павінен ганарыцца кожны жыхар Магілёўшчыны.

Адзін за адным са сваёй конкурснай праграмай на сцэну РДК выходзілі прадстаўнікі таленавітай моладзі Чэрыкаўшчыны: акампаніятар Язёрскага сельскага Цэнтра культуры Сяргей Галдусаў, навучэнка Магілёўскага каледжа мастацтваў, удзельніца клуба аматараў эстраднай песні “Каларыт” Язёрскага СЦК Дзіяна Шыматкова, мастацкі кіраўнік Верамейскага СЦК Таццяна Дубіненка, вучаніца Верамейскай сярэдняй школы Анастасія Старавойтава, музычны кіраўнік ДУДА “Яслі-сад № 3 г.Чэрыкава” Наталля Цярэшчанка, настаўнік Лабанаўскага ВПК Таццяна Купрыянава, вучаніца сярэдняй школы № 1 г.Чэрыкава Крысціна Баброва і навучэнка Горацкага педагагічнага каледжа Карына Будаева, якая разам з тым з’яўляецца ўдзельніцай аматарскай творчасці Рэчыцкага СЦК.

Беларуская мова — адна з самых мілагучных у свеце, песні на беларускай мове, з традыцыйным нацыянальным каларытам, вельмі музычныя. Нездарма дзеля таго каб звярнуць увагу спевакоў на скарбонку з нацыянальнымі творамі, ладзяцца такія конкурсы. Выканаўцы Чэрыкаўшчыны “дасталі” з гэтае скарбонкі самыя вядомыя, самыя любімыя слухачамі песні. На жаль, некаторыя ўдзельнікі не зусім справіліся з пастаўленай перад імі задачай і ў якасці другой песні для адбору выбралі твор на рускай альбо ўкраінскай мове. Але агульнай карціны і атмасферы спаборніцтва гэткі ход канкурсантаў ні ў якім разе не сапсаваў.

Дарэчы, многія песні прыйшліся да спадобы гледачам, якія актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў. Аднак журы абрала толькі трох пераможцаў: трэцяе месца было прысуджана Анастасіі Старавойтавай, на другім месцы — Крысціна Баброва, і перамога дасталася Карыне Будаевай, якая і прадставіць Чэрыкаўшчыну ў абласным адборачным туры.

Алеся Глухова

 

Последние новости

Горячие новости

Безопасность в любом возрасте: в Черикове пожилым гражданам рассказали о важных видах страхования

17 июня 2026
Читать новость
Актуально

Студотряды на Чериковщине: молодость, труд и новые горизонты

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Незаметная ловушка: как осознать психологическую зависимость от алкоголя и сделать первый шаг к трезвости

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

СК Беларуси возбудил уголовное дело по факту удара БПЛА по автобусу с детьми в Брянской области

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Брянской области ВСУ атаковали автобус с детской футбольной командой из Беларуси

17 июня 2026
Читать новость
Президент

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость