На мінулым тыдні ў Чэрыкаве прайшло адкрыццё абласнога агляду-конкурсу «У далонях маёй Беларусi»

У мінулы аўторак адбылося адкрыццё абласнога агляду-конкурсу аматарскiх тэатральных калектываў пад назвай «У далонях маёй Беларусi». Галоўнай мэтай дадзенага конкурсу з’яўляецца захаванне і развіццё тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, прапаганда і далейшае развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўленне новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам агляду-конкурсу выступіў УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы». Адметнай асаблівасцю мерапрыемства з’явілася тое, што тэатральныя пастаноўкі, падрыхтаваныя тэатральнымі калектывамі, былі абавязкова беларускамоўнымі.

Для ацэнкі сваіх тэатральных здольнасцей на суд прафесiйнага журы было прадстаўлена дзевяць калектываў з розных гарадоў нашай вобласці. У склад журы ўвайшлі: Алег Хмялькоў, дырэктар установы культуры “Магiлёўскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнай работы», старшыня Рэспублiканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасцi і народнай творчасцi пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, старшыня журы;  Iна Балаўнёва, намеснiк дырэктара ўстановы культуры “Магiлёўскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнай работы»;  Наталля Маiсеева, галоўны рэжысёр установы культуры “Магiлёўскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнай работы»,  Аляксандр Глуздоў, начальнiк аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай  дзейнасцi  ўстановы культуры “Магiлёўскi абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнай работы».

Прадстаўнікі  Краснапольскага, Шклоўскага, Клiмавiчскага, Слаўгарадскага, Кастюковiчскага,  Чэрыкаўскага раёнаў на працягу чатырох гадзін дэманстравалі сваё акцёрскае майстэрства.  Але на гэтым этапе адбор толькі пачынаецца і пятнаццатага сакавiка конкурсную эстафету прымаў горад Бабруйск. А ужо ў красавiку на суд гледачоў будзе прадстаўлена тэатралiзаванае прадстаўленне з удзелам лепшых калектываў.

Сафія Святлова

Последние новости

Горячие новости

Взносы в ФСЗН‑2026: как рассчитать и когда заплатить — для ИП, работодателей, самозанятых

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Сажать или не сажать? Заместитель директора Чериковского жилкоммунхоза Алена Пашкевич рассказала о правилах озеленения мест захоронения

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Больничный: сроки сдачи, разбор ошибок и как проверить расчёт — что важно знать

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Партия БЕЛАЗов, работающих на сжиженном природном газе, отправилась в Кузбасс

8 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Хозяин своей судьбы и родной земли: к юбилею чериковлянина Михаила Саракуло

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Народны каляндар: 8 лістапада

8 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем