Лілія Іванова — герой фотапраекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Лілія Уладзіміраўна Іванова (на здымку) зараз працуе прадаўцом у магазіне “Родны кут”, а архіўны здымак быў зроблены карэспандэнтам райгазеты ў той перыяд, калі яна працавала майстрам вытворчасці на сыраробным заводзе нашага горада. Тады наўрад ці думала, што яна, спецыяліст малочнай індустрыіі, трапіць на працу ў гандлёвую сферу. Дарэчы, стаж працы Ліліі Уладзіміраўны на заводзе склаў 18 гадоў, а атрымала спецыяльнасць яна у Рыжскім механіка-тэхналагічным тэхнікуме харчовай прамысловасці. Маладая выпускніца ўстановы замацоўвала веды на практыцы, якую яна праходзіла на Рыжскіх харчовых заводах. І калі яна ўладкавалася на Чырыкаўскі сыраробны завод, то ёй вельмі спатрэбіліся базавыя веды і ўменні, а таксама парады былых педагогаў тэхнікума. Як майстар яна адказвала за арганізацыю працы работнікаў, за якасць прадукцыі, яе смакавыя ўласцівасці і непасрэдна за ўсю вытворчасць прадукцыі. За гэтыя гады яна вельмі параднілася з калектывам завода, ды ўжо набыла свой багаты вопыт па выпуску прадукцыі. Канешне, калі завод быў расфарміраваны, Лілія Уладзіміраўна была вымушана з іншымі яго работнікамі змяніць свой род заняткаў. Так яна трапіла на працу ў райспажыўтаварыства прадаўцом спачатку ў кнігарню, затым у “Візіт”. А калі пабудавалі новы будынак пад магазін “Родны кут”, перавялася туды. Спачатку прыходзілася прывыкаць да новых умоў працы, асваіваць усе тонкасці гандлёвага працэсу. Зараз у Ліліі Уладзіміраўны вопыт работы прадаўцом  ўжо складае 12 гадоў. Гэта прафесія патрабуе мець веды па ўсёй харчовай і спадарожнай прадуцыі магазіна, сачыць за тэрмінамі рэалізацыі, а таксама быць ветлівым з пакупнікамі. Напружаны працоўны дзень мяняецца на хатні клопат, калі яна прыходзіць дамоў. Пасля шэрага прац, Лілія Уладзіміраўна садзіцца за вязанне падчас прагляду якога-небудзь меладраматычнага фільма.

Акрамя змен на працоўным “фронце” у Ліліі Івановай адбыліся і сямейныя падзеі: ажаніла сына Уладзіміра, дачакалася ўнука, а нядаўна аддала замуж і дачку Алену.

      Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Житель Минского района передал курьеру мошенников почти 500 тыс. рублей

21 июля 2025
Читать новость
Горячие новости

За отсутствие в продаже каких овощей оштрафуют магазин?

21 июля 2025
Читать новость
Горячие новости

СК завершил расследование деятельности международной секты в Беларуси

21 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко предлагает Самарской области России создавать совместные предприятия

21 июля 2025
Читать новость
Прямые линии и прием граждан

24 июля пройдёт прямая телефонная линия по вопросам создания ИП коммерческих организаций

21 июля 2025
Читать новость
Горячие новости

За завышение цен производителя стройматериалов из Могилевской области оштрафовали на полмиллиона рублей

21 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем