Чарговыя ўзнагароды ўручаны хлебаробам Чэрыкаўшчыны

Не сакрэт, што сёлета жніво праходзіць не ў зусім спрыяльных умовах надвор’я, як і сам працэс вырошчвання зерневых і зернебабовых культур быў  з пэўнымі цяжкасцямі і складанасцямі.  Але, нягледзячы на не зусім высокія вынікі ўборкі ўраджаю, ўсё  ж такі ёсць і тыя хлебаробы, хто, безумоўна, заслугоўвае падзякі за сваю працу. Старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Сяргей Мядзведзеў наведаў чарговае сельгаспрадпрыемства з  ганаровай місіяй – уручыць узнагароды лепшым. Менавіта сама цырымонія праходзіла на машынным двары ВТУП “Агракомплекс “Светлы”, дзе Сяргей Міхайлавіч уручыў Ліст падзякі райкама і каштоўны падарунак за перавозку звыш тысячы тон збожжа кіроўцу аўтамабіля Валерыю Казначэеву. Свае падарункі ад прадпрыемства ўручыла старшыня прафсаюзнага камітэта сельгаспрадпрыемства Людміла Уласенка экіпажам камбайнёраў у складзе  Аляксандра Карпіловіча і Сяргея Рандаўцова, Дзяніса Крыштопіка і Ігара Дубіненкі, камбайнеру Канстанціну Сляпцову.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Народный календарь: как встречали Другую Прачыстую

21 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Чеснок до весны как с грядки: надёжный способ хранения без плесени

20 сентября 2026
Читать новость
Здоровье и красота

Осенние образы: что убрать из гардероба, чтобы выглядеть современно

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Пяць беларускіх кніг, якія варта прачытаць восенню

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Неудачное знакомство: могилевчанка лишилась денег после визита к новому приятелю

20 сентября 2026
Читать новость
Горячие новости

Велосипеды в подъезде: адвокат рассказал, куда жаловаться на захламление общих мест

20 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем