Алена Ігнацьева — герой фотапраекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Фотапраект архіўных фотаздымкаў працягваецца, а гэта значыць, что сустрэчы з былымі героямі артыкулаў райгазеты таксама працягваюцца.

Дарэчы, не менш прыемнай была сустрэча з Аленай Ігнацьевай (на здымку),  з вельмі сціплай жанчынай, якая не прывыкла ганарыцца сваімі заслугамі. А заслугі ў яе, несумненна, вялікія: каля 40 гадоў у медыцыне. Зараз жанчына на заслужаным адпачынку, але працягвае сваю працоўную дзейнасць па запрашэнню адміністрацыі папрацаваць некаторы час у стаматалогіі. Алена Валянцінаўна спачатку не ведала, як зрабіць, а потым дала  свой станоўчы адказ. Зараз медыцынская сястра дапамагае урачам весці прыём у платным і артапедычным кабінетах. Вопыт, які яна набыла за столькі гадоў працы, дапамагае выконваць свае абавязкі старанна і добрасумленна. А па-іншаму і не можа быць, бо з першых сваіх працоўных дзён яна менавіта так і працавала.

Алена Ігнацьева сама родам з Данбасу, з Горлаўкі. Там жыла з бацькамі, пакуль не надышоў час атрымліваць прафесію. Паступіла дзяўчына ў Рослаўскае медвучылішча, а жыла з адна-групніцай-чэрыкаўлянкай на кватэры. Так яна пачула пра наш населены пункт, а затым разам з сяброўкай наведала яе сям’ю. Падчас прыезду ў Чэрыкаў пазнаёмілася з маладым хлопцам, які ёй вельмі спадабаўся, як кажа сама, закахалася. Малады чалавек пайшоў у армію, а пасля яго паспяховага вяртання яны пажаніліся. Так Алена Валян-цінаўна засталася на Чэрыкаўшчыне, а першым працоўным месцам стала сярэдняя школа, што зараз лічыцца пад нумарам “1”. Калі пабудавалі новую школу, СШ № 2, прыйшлося перайсці ёй у паліклініку медыцынскай сястрой, дзе яна прапрацавала амаль да выхаду на пенсію. Трэба адзначыць, дзеці, якім зараз за 40 гадоў памятаюць гэтую мілавідную і вельмі добрую жанчыну. Нават планавыя прышчэпкі і розныя лекавыя працэдуры тады былі не такімі балючымі і непрыемнымі, бо медсястра ведала, як найсці падыход да школьнікаў.

Акрамя прафесійных якасцей ёсць яшчэ адна асаблівасць: Алена Валянцінаўна вельмі добрая майстрыха па вязанню. Дарэчы, ёй пад сілу звязаць розныя рэчы і кручком, і на пруткі, прычым самымі складанымі ўзорамі.

Алена Ігнацьева з мужам выгадавалі дваіх дзяцей–сына і дачку, зараз двое ўнукаў, якія радуюць сваімі поспехамі ў навучанні.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Нацбанк Беларуси выпустил новые двухрублевые монеты

17 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Франция готовится к военному конфликту в космосе

17 июня 2025
Читать новость
Гороскоп

Тельцы сосредоточатся на создании уюта, а у Скорпионов откроются новые горизонты — гороскоп на 17 июня

17 июня 2025
Читать новость
Актуально

Показали хорошие практические навыки и теоретические знания: в Черикове выбрали лучшую санитарную дружину

16 июня 2025
Читать новость
Горячие новости

Биосубстанцию для лечения раковых опухолей разработали ученые в Беларуси

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Беларусь станет почетным гостем 18-го Пуцзянского инновационного форума в Шанхае 

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем