Народны каляндар: 1 сакавіка

Народны каляндар: 1 сакавіка

Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: «Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ». Аднак давярацца лагоднасці першага веснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася. Таму невыпадкова ў народзе казалі: «Марац кусае за палец». Калі зямля ў пачатку месяца вызвалялася ад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай. Птушкі пачыналі віць свае гнёзды на сонечным баку – да  халоднага лета.

Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова «сок». У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. Як беларусы сустракалі сакавік, якія святы і традыцыі шанавалі, пра што клапаціліся ў гэтым месяцы, давайце даведаемся разам.

1 сакавіка

Раней лічылі, што гэта адзін з самых складаных дзён у годзе. Таму трэба было «адкупляцца» ад хвароб і няшчасця. Кепскай прыкметай лічылася падняць нешта з зямлі ў гэты дзень: на дарозе, на могілках, на скрыжаваннях.

Імяніны: Аляксандр, Антон, Васіль, Веніямін, Іван, Міхаіл, Нестар, Пётр, Ян, Данііл, Ілля, Макар, Нікан, Павел, Парфірый, Юльян, Аляксандра, Ганна, Антаніна, Дар’я, Еўдакія, Матрона, Надзея.

Последние новости

В МИРЕ

Найдена уникальная каменистая планета с потенциально теплыми океанами

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

«Скорость, ветер и свобода»: история одного чериковского байкера

18 июля 2026
Читать новость
Экономика

ВВП Беларуси в первом полугодии вырос на 1,5%

18 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Индонезия ввела 30-дневный безвизовый режим для граждан Беларуси

18 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Выездной приём граждан в Чериковском лесхозе: когда и как попасть на встречу с председателем райсовета

18 июля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Трамп требует изменить закон о выборах

18 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем