Народны каляндар: 9 студзеня

Народны каляндар: 9 студзеня

9 студзеня па народным календары – Сцяпан. Дзень найму работнікаў у мінулым. «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана». У гэты дзень у мінулым заканчваўся тэрмін службы парабкаў. Гаспадар будзіў мужыка словамі: «Уставай! Табе сёння Каляда, а мне бяда». Звычайна ў гэты дзень праходзілі выбары пастуха і складалася з ім дамова, што замацоўвалася агульным сталаваннем.

А яшчэ ў Сцяпанаў дзень з асаблівай павагай ставіліся да коней і паілі іх вадой, у якую клалі срэбны крыж, каб усцерагчы ад нячыстай сілы і дадаць здароўя.

Прымаўкі: «Каляда прыйдзе — добры год будзе», «Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць», «Чыю хату каза міне, там цэлы год нялюдскае жыццё будзе».

Калядны час – магічны. Людзі верылі, што ў гэтую ноч адкрываюцца нябёсы і можна загадваць любыя жаданні. Таму шчасця зычым вам i кахання, хай спаўняюцца вашы жаданні!

Последние новости

Горячие новости

В Минске стартует международная выставка «БЕЛАГРО-2026»

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

2 июня в Беларуси проходят ЦТ по математике, биологии, географии и иностранным языкам

2 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Трамп заявил, что США и Иран могут согласовать меморандум на следующей неделе

2 июня 2026
Читать новость
Актуально

Эпичный матч: ФК «Чериков» против ФК «Вихра»

1 июня 2026
Читать новость
Гороскоп

Водолеям день принесет много позитивных новостей, а Рыбам не стоит засиживаться в соцсетях допоздна — гороскоп на 2 июня

1 июня 2026
Читать новость
Актуально

В Черикове дали старт лету

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем