Народны каляндар: 10 студзеня

Лічыўся днём дамачадцаў, быў звернуты выключна да праблем сям’і. Трэба было быць дома з роднымі, пажадана нікога не запрашаць у госці.
У гэты дзень стараліся хатнія справы рабіць супольна, а потым сядалі за стол, на які выстаўлялі як мага болей страў. 10 студзеня забаранялася сварыцца і высвятляць адносіны.
Сям’я на час Калядаў павінна была як мага больш часу набыцца разам, каб заставацца так і ўвесь год. У гэты час варажылі на будучага мужа ці жонку, на багацце і здароўе.