Навучэнцы аб’яднання по інтарэсах «Юныя экскурсаводы» зрабілі работу для ўдзела ў районным этапе рэспубліканскага конкурсу

Навучэнцы аб’яднання по інтарэсах «Юныя экскурсаводы» зрабілі работу для ўдзела ў районным этапе рэспубліканскага конкурсу

Пад такой назвай навучэнцы аб’яднання по інтарэсах «Юныя экскурсаводы» ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Чэрыкава» зрабілі работу для ўдзела ў районным этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з сакавіка па кастрычнік 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці. Былі прапанаваны дзве намінацыі — «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната». Мы абралі ўдзел у намінацыі «Музейная мазаіка», дзе прэзентавалі экскурсію па створанай намі музейнай экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай вырошчвання хлеба. Атрымаўшы перамогу ў районным і абласным этапах, трэба было абаранять сваю дзейнасць на рэспубліканскім этапе. Абарона праводзілася на платформе ZOOM. Рэспубліканскім журы адзначана, што ўсе прадстаўленыя конкурсныя праекты былі змястоўнымі, а юныя экскурсаводы ў пэўнай ступені прадэманстравалі свае экскурсійныя навыкі. Аднак, пры падвядзенні вынікаў перавага надавалася тым праектам, дзе былі выкарыстаны лагічныя пераходы для аб’яднання матэрыялаў экскурсіі ў адзінае цэлае, спалучэнні расказу і паказу ў экскурсіі, ужываліся экскур-сійныя прыёмы (напрыклад, прыём глядзельнай аналогіі, характарыстыкі, пытанняў-адказаў і інш.), а таксама ацэньвалася культура мовы, эмацыйнасць, артыстызм юных экскурсаводаў. Крокам да перамогі было і тое, што наш «Музей Хлеба» з’яўляецца адзіным на тэрыторыі краіны. Па выніках ацэнкі конкурсных праектаў рэспубліканскім журы мы атрымалі Дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэты поспех адбыўся яшчэ і дзякуючы рэканструкцыі музея праз удзел установы адукацыі у Конкурсе ініцыятыў «Рэгіянальныя ініцыятывы для развіцця мікрарэгіёнаў».

Наталля Яўменчыкава,
кіраўнік «Музея Хлеба».

 

Последние новости

Горячие новости

СК Беларуси возбудил уголовное дело по факту удара БПЛА по автобусу с детьми в Брянской области

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Брянской области ВСУ атаковали автобус с детской футбольной командой из Беларуси

17 июня 2026
Читать новость
Президент

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

От киберспорта до моды: Молодёжный фест предлагает активности по всей Беларуси

17 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Президент Литвы назвал падение рождаемости главной угрозой нацбезопасности

17 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Чериковском РОВД рассказали, как стать милиционером

17 июня 2026
Читать новость