Азімым культурам ў ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” надаюць неабходную ўвагу

Кожны дзень фронт працы аграрыяў раёна мяняецца ў залежнасці ад чаргі выканнання мерапрыемстваў. Зусім нядаўна вялася масштабнымі тэмпамі сяўба ранніх яравых сельгаскультур, а сёння патрабуюць увагі азімыя палеткі. Дарэчы, менавіта ў гэты перыяд маладым раслінам патрэбны ахоўныя працэсы, бо без падкормкі і апрацоўкі ад хвароб і пустазелля ім ніяк не абысціся, не набрацца моцнасці. Пагэтаму паралельна з іншымі працамі надаецца ўвага і таму, што нельга адкласці на заўтра.

У ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” гэтыя мерапрыемствы таксама вядуцца паспяхова, а на хімпраполцы заняты малады працаўнік Дзмітрый Кадзеля, якому даверан сродак “Раса”. На момант прыезду карэспандэнта “ВЧ” на поле, вялася запраўка цыстэрны спецыяльнай сумессю. Сам механізатар быў апрануты ў спецвопратку і спецсродкі. Затым, калі запраўка была сконачана, нам з’явілася магчымасць хуткай размовы. Так, мы даведаліся, што пры спрыяльных умовах кіроўца “Расы” можа апрацаваць аж 150 гектраў культур, бо два крылы па 12 метраў у шырыню ахопліваюць даволі вялікі клін.

Трэба адзначыць, что Дмітрый Кадзеля працуе ў эксбазе першы год, пасля службы ў арміі, а перад прызывам  ён неаднаразова падчас жніва ўладкоўваўся малодшым камбайнёрам. Такім чынам, сам механізатарскі стаж у яго будзе паболей. Ды і, зразумела, адказную працу навічку не даверылі б.

Дарэчы,  хімпраполку і ахоўныя мерапрыемствы ў ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў” трэба правесці на плошчы 760 гектраў азімых сельгаскультур.

Алеся Панімаева

Последние новости

Гороскоп

Львы с легкостью справятся с задачами, которые откладывали, а Скорпионам захочется побыть наедине со своими мыслями — гороскоп на 8 августа

7 августа 2026
Читать новость
Актуально

Водитель ОАО «Чериков Агро» первым в районе перевез от комбайнов 2000 тонн зерна и рапса

7 августа 2026
Читать новость
Актуально

«Мы продолжаем строить и развиваться»: поздравления с Днем строителя принимал коллектив Чериковской ПМК №280

7 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

В Могилёве перезахоронили останки более 140 мирных жителей, погибших от рук фашистов в годы Великой Отечественной войны

7 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Узнали, где и какие виды рыбалки запрещены в Чериковском районе

7 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

158 жизней — цена беспечности: спасатели Чериковского РОЧС усиливают контроль на водоёмах и напоминают о правилах безопасности

7 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем