У Чэрыкаўскім раёне сяўба ў самым разгары

Стаіць сухое надвор’е, якое пад-штурхоўвае аграрыяў да аператыўнага правядзення сяўбы ў сціслыя тэрміны. Неабходнай для насення вільгаці вось-вось зусім не стане ў глебе, а таму раслінаводы раёна паспяшаюць завершыць як мага хутчэй адно з галоўных мерапрыемстваў.

Такой жа мэтай кіруюцца і працаўнікі ААТ “Чэрыкаўрайагра-прамтэхзабеспячэнне”, дзе працэс сяўбы вя-дзецца на належным узроўні. Пераканацца ў гэтым было магчыма карэспандэнту “ВЧ” падчас паездкі на палі сельгаспрадпрыемства напярэдадні выпуску ў свет новага нумару газеты. Каля пасёлку  Латышчына, на прыдарожным яравым палетку, кіпела праца. Механізатар Аляксандр Малаткоў на трактары “Беларус -15.23” з АКШ-6 вёў культывацыю глебы. Па падрыхтаванаму ўчастку палёў механізатар Уладзімір Савосцін на “Беларусу” з сеялкай хутка праводзіць сяўбу. А папаўняе бункеры сеялкі новай партыяй  насення кіроўца МАЗа Мікалай Гатоўчыкаў. Гэты тэндэм дазваляе хутка весці запланаваныя мера-прыемствы.  І было відаць, што гэты клін ужо праз некаторы час будзе “закрыты”, а працаўнікі пачнуць штурмаваць новыя палеткі далей.

Дарэчы, у сельгаспрадпрыемстве неабходна пасеяць раннія яравыя  культуры на плошчы 1230 гектараў.

Алеся Панимаева

Последние новости

Горячие новости

Педагогический НЕсовет встречает Могилев

16 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

Польша официально уведомила Беларусь о задержании белорусской гражданки по инциденту с БПЛА

16 сентября 2025
Читать новость
Горячие новости

Объем промпроизводства в Беларуси в январе-августе составил Br136,6 млрд 

16 сентября 2025
Читать новость
В МИРЕ

СК Беларуси и Министерство общественной безопасности КНР подписали соглашение о сотрудничестве

16 сентября 2025
Читать новость
Горячие новости

Лукашенко: Беларусь никого не стремится завоевать, но способна дать ответ любому агрессору 

16 сентября 2025
Читать новость
Горячие новости

Эксперты ГКСЭ исследовали костные останки из захоронения времен ВОВ

16 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем