Святлана Баброва — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Чэрыкаўляне добра ведаюць чарговую гераіню нашага фотапраекту, закройшчыка УКП “Бытпаслугі” Святлану Баброву. Менавіта яна ў поўным сэнсе слова прыклала руку да таго, каб нашы жанчыны апраналіся ў прыгожыя адзенні. А пачала свой працоўны шлях Святлана Міхайлаўна ў гарадскім атэлье 43 гады таму пасля заканчэння Мінскага тэхналагічнага тэхнікума па спецыяльнасці канструктар-мадэльер жаночай верхняй вопраткі, куды яе адправілі на працу. Аднак майстар не спынілася на дасягнутым, засвоіўшы адразу ўсе віды канструявання, і зараз штосьці вы-краіць, нават складаная мадэль не выклікае ў яе  цяжкасці. Безумоўна, гэта прызванне, бо з такой любоўю адносіцца да сваёй працы можа толькі даравіты чалавек, які не бачыў сябе ніколі ў іншай справе. Дарэчы, Святлана Міхайлаўна амаль з дзіцячых гадоў спрабавала свае сілы ў мадэліраванні, выкройваючы для сябе прадметы адзення, праўда, маці спачатку крыху сварылася за гэта. Але на дзень нараджэння, на 16-годдзе, дзяўчына атрымлівае ў падарунак ад бацькоў швейную машыну. З тых часоў праз рукі закройшчыка прайшлі амаль кіламетры тканіны, з якой рабіліся выкрайкі на розныя рэчы. Гэта і спецвопратка і парцьеры, коўдры і падушкі, розныя віды трыкатажу і шмат іншага.

За гэтыя гады стаў радным і некалі чужы Чэрыкаў. Нарадзілася Святлана Міхайлаўна ў Магілёве, а жыла потым яе сям’я ў Слаўгарадзе. Тут яна выйшла замуж і нарадзіла дзвюх дачок–Таццяну і Алену, якія таксама таленавітыя, кожная ў сваёй справе. Зараз іх сем’і выхоўваюць дзвюх ўнучак.

       Алеся Панімаева

Последние новости

Актуально

У чериковских ребят шесть наград пасхального фестиваля-выставки

18 апреля 2026
Читать новость
В МИРЕ

Каждая третья компания в Германии в этом году планирует сократить рабочие места

18 апреля 2026
Читать новость
Горячие новости

Ответственность для нетрезвых самокатчиков и пешеходов ужесточили в Беларуси

18 апреля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу 

18 апреля 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине депутаты и ветераны высадили более 3000 саженцев

17 апреля 2026
Читать новость
Президент

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем