Юрый Мадудзін — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Героем фотапраекту сённяшняга выпуску райгазеты стаў Юрый Мікалаевіч Мадудзін. Яго фота з архіву “ВЧ” было зроблена ў 2001 годзе. Тады Юрый Мікалаевіч працаваў ужо шэсць гадоў трактарыстам у ДЛГУ “Чэрыкаўскі лясгас”  і быў задзейнічаны на тралёўцы драўніны. Яго трактар быў аснашчаны спецыяльным маніпулятарам і лябёдкай, з дапамогай якіх адбывалася пагрузка і разгрузка леса. Акрамя гэтага, ён разам з іншымі работнікамі галіны дзяжурыў у перыяд пажарнай небяспекі, калі ў лесе станавілася суха, і ад самай невялікай іскры мог успыхнуць лясны масіў. Графік дзяжурстваў тады быў вельмі напружаны і падпадаў на час пасля работы і ў выхадныя дні. У агульнай колькасці Юрый Мадудзін прапрацаваў ў лясгасе 22 гады, выконваючы сваю справу старанна і добрасумленна, маючы станоўчыя адносіны ў калектыве і з кіраўніцтвам. Але ўсё мае свой час і тэрмін. Амаль некалькі дзён таму ён вырашыў зволіцца з прадпрыемства па стане здароўя, і  зараз яшчэ ў пошуку работы. Як вядома, працоўныя рукі заўсёды знойдуць сабе справу і заробак на жыццё, тым больш, калі да працы чалавек прывучан з дзяцінства.

Юрый Мікалаевіч атрымаў прафесію трактарыста ў сельгастэхніцы на шасцімесячных курсах, затым замацаваў свае веды і ўменні ў эксперыментальнай базе “Чэрыкаў” дзесьці з 1982 года, працуючы ў сельгас-прадпрыемстве механізатарам. Сам Юрый Мадудзін родам з вёскі Горкі, там і зараз пражывае са сваёй жонкай. Заўсёды на падворку ў іх была розная хатняя жывёла. І апошнія гады не сталі выключэннем:  Мадудзіны гадуюць цёлку, каб потым атрымліваць сваё малако, вырошчваюць парсюкоў, птушку. Многа саджаюць агародніны і бульбы. У дапамогу гаспадару асабісты трактар Т-25, на якім ён апрацоўвае свае соткі. Таксама Юрый Мікалаевіч імкнецца дапамагчы і людзям. Зараз ён легальна аказвае паслугі па ворыву прысядзібных участкаў аднавяскоўцам і не толькі.

Юрый Мадудзін разам з жонкай выгадавалі дзвюх дачок, далі ім адукацыю, ёсць і маленькая ўнучка Анастасія, а зараз ўсё сямейства чакае папаўнення.

        Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

«Сутулость у ребёнка: на что обратить внимание и когда идти к врачу — советы невролога

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Какие элементы образа могут визуально прибавлять вес — объясняет стилист

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Мы были одной дружной семьей: Антонина Сивцова о партийном билете и демонстрациях в Черикове

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Отовсюду гремело дружное «Ура!»: каким запомнился день 7 ноября чериковлянке Наталье Антоненковой

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Осталось светлое чувство сплоченности: чериковлянка Валентина Шинкарева поделилась воспоминаниями о праздновании 7 ноября

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Быть коммунистом — значит быть примером: чериковлянка Татьяна Елистратова о том, почему до сих пор хранит партийный билет

7 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем