Карысныя лайфхакі для тых, хто заўседы анлайн

Карысныя лайфхакі для тых, хто заўседы анлайн

Сёння мы завязаны на стасунках анлайн, гэта зручна, хутка – проста выратаванне калі нехапае часу, а яго не хапае ва ўсіх. Аднак усе новыя і старыя тэхналогіі патрабуюць асцярожнага выкарыстання. Лішак інфармацыі прыводзіць да таго, што яна не засвойваецца, запамінаецца толькі самае простае. Вось і атрымліваецца, што мы цэлы дзень правялі анлайн, загрузілі галаву бясконцым патокам усякай інфармацыяй, а на выхадзе – стомленасць, невыкананыя справы, перагрузкі, залежнасць ад тэлефона.

У дадатак адтрымліваем раздражненне і злосць, а яшчэ пачыннаем параўноўваюць сябе з больш паспяховымі людзьмі, якія паспяваюць усё. «Бонусам» да гэтага ўсяго прыходзіць бяссонніца. Акрамя таго, сувязь анлайн не можа задаволіць нашу патрэбу ў эмацыянальных пачуццях. Усё гэта ўзмацняе пачуцці адзіноты і нездаволенасці сабой. Даем некалькі парад, каб гэтага пазбегнуць .

1. Раніцу пачынаем не з тэлефона

Знаёма? Ледзь расплюшчыўшы вочы рука цягнецца да смартфона: праверыць пошту, сацсеткі, прачытаць навіны. Глянуць, а ці не пакінуў хто паведамленні, колькі «падабаек» назбірала фота у сацсетцы і г.д. На наш мозг абвальваецца лавіна інфармацыі, а настрой чамусьці псуецца.

Важнае і першае правіла: прачнуўшыся, настроіцца на новы дзень, паляжаць у цішыні хаця б некалькі хвілін, адчуць сваё цела, пацягнуцца ў ложку, сказаць сабе штосьці добрае, узбадзёрыцца.

Затым зрабіць усе гігіенічныя працэдуры. І толькі пасля гэтага, ужо канчаткова прачнуўшыся, паглядзець у тэлефон. Многія людзі адзначаюць, што нават гэты пункт робіцца для іх складаным. Не правяраючы паведамленні пастаянна, яны літаральна адчуваюць інфармацыйную ломку. Нагода задумацца.

2. Адключаем гук і паведамленні

Расійскі псіхатэрапеўт Андрэй Курпатаў параўноўвае наша імкненне кідацца да тэлефона пры кожным сігнале тэлефона з рэфлексамі. Ад таго, што вы не адказалі ў гэтую ж секунду, нічога не здарыцца. Адкажаце тады, калі ўбачыце, а абвесткі пакіньця толькі на важныя нумары або групы.

3. Фільтруем непатрэбнае

Ад багацця разнастайных сацсетак і дадаткаў галава ідзе кругам, здаецца, што мінавіта яны нам патрэбны. Амаль у кожнага з нас іх больш за сотню, а ці сапраўды яны ўсе патрэбныя? Часцей проста цягнуць час і адцягваюць увагу, так што фільтруем непатрэбнае.

4. Ставім таймер для працоўных задачаў

Калі перад вамі ёсць працоўная задача, дык узнікае спакуса адцягнуць увагу: залезці спачатку «на пару хвілін» у Фэйсбук і знайсці пост пра суседа, праверыць новы рэцэпт чарговага блогера з інсты, «заліпнуць» на смешным відэа. І вось ужо прайшло 2-3 гадзіны, вы цалкам выматаныя, а нічога карыснага яшчэ не зроблена. Каб засцерагчы сябе ад такой сітуацыі, лепей карыстацца таймерам. Паўгадзіны-гадзіну канцэнтруемся выключна на працоўным пытанні, не чапаючы тэлефон, затым 15 хвілін адпачываем. Таксама строга па таймеры.

5. Рэгулюем час знаходжання ў сацсетках

Сацсеткі карысныя новымі важнымі знаёмствамі і кантактамі, але вельмі каварныя. Падглядванне у інтэрнеце за жыццём іншых людзей, правакуе на расчараванне ва ўласным: вось яны ўжо і спортам пазаймаліся, і кнігу прачыталі, і кар’ера, і дзеці, і дом заўсёды ў парадку, а я… Праблемы ёсць ва ўсіх. Але інтэрнет фільтруе і прапускае толькі самыя паспяховыя моманты. Таму наша ўласнае жыццё здаецца нам не такім удалым у параўнанні. У многіх гэта выклікае апатыю. Але мы не ведаем, з чым насамрэч сутыкаюцца гэтыя людзі. Здаеца, што шчасце і поспех ў інтэрнэце як штосьці нязменнае. Насамрэч у жыцці людзей здараецца ўсякае. Для таго, каб пазбегнуць спакусы параўноўваць сябе і псаваць гэтым настрой, праводзьце у сацсетках рэгламентаваную колькасць часу. Напрыклад, паўгадзіны ў дзень. Пэўныя праграмы дазваляюць устанавіць таймер, які будзе сігналізаваць пра тое, што свой сённяшні час вы ўжо вычарпалі.

6. Выдзяляем час без гаджэтаў штодня

Вызначыце для сябе час, у які вы будзеце мець стасункі толькі з роднымі ці зможаце прысвяціць сабе, цалкам засяродзіўшыся на адпачынку і не перагружаючыся інфармацыйным шумам. Напрыклад, гэта можа быць традыцыя вячэра, калі ўся сям’я мае стасункі ўжывую, а не гледзячы пастаянна на экран гаджата. Нават гэты невялікі, але рэгулярны час будзе важкім укладам у падтрыманне так патрэбнай для ўсіх нас эмацыянальнай сувязі с людзьмі.

7. Рухаемся мінімум 30 хвілін у дзень

Звычка пастаянна сядзець у тэлефоне прыводзіць не толькі да эмацыянальнага знясілення, але і стомленасці вачэй, болю ў спіне. Бо нярэдка, захапіўшыся, чалавек забываецца пра позу і сядзіць, скрукаваўшыся, гадзінамі. Паўгадзіны фізкультуры ў дзень дапамогуць вам лепей адчуваць сябе і фізічна, і псіхалагічна.

8. Арганізуем месца без гаджатаў дома

Раім не насіць з сабой смартфон па ўсім доме (асабліва ў прыбіральню і ванны пакой), а адвесці для яго сваё месца, куды вы час ад часу будзеце падыходзіць. Так залежнасць ад гаджата будзе паступова слабець.

9. Выкарыстоўваем прадметы па прызначэнні

Смартфон робіцца незаменным: тут і будзільнік, і нататнік, і падлік калорый, і дадатак для чытання кніг. Для таго, каб не дазволіць гаджату перацягнуць на сябе занадта шмат увагі, псіхолагі рэкамендуюць часцей выкарыстоўваць рэчы па прызначэнні: запісваць інфармацыю звычайнай ручкай у папяровы нататнік, завесці механічны будзільнік (гэта нават рамантычна), часцей чытаць папяровыя кнігі. Гэтыя простыя змены сапраўды дапамогуць развіццю мозгу.

10. Знаходзім цікавы занятак у рэальнасці

Часта мы пачынаем цягнуцца праверыць сацсеткі або пасерфіць у інтэрнэце не таму, што нам рэальна штосьці трэба даведацца, а… ад суму. Штораз, калі нам няма чаго рабіць, мы бяром у рукі тэлефон. А там ужо справа тэхнікі: інфармацыйная варонка пачынае засмоктваць. Як толькі вы адчуваеце, што хочацца пацягнуцца да тэлефона ад няма чаго рабіць, значыць, ваш мозг нічым карысным не заняты.

Адцягнуць увагу дапаможа цікавая справа ў рэальнасці, асабліва такое, якое паляпшае не толькі ваш дом, але і якасць жыцця. Кожны пры жаданні можа заняць сябе чымсьці цікавым не ў тэлефоне. Вядома, цяпер сітуацыя іншая. Для многіх адзіны спосаб атрымаць падтрымку і кантакт з іншымі людзьмі – стасункі анлайн, але ж навокал шмат цікавага

11. Арганізуем лічбавы выхадны.

Акрамя таго, каб знаходзіць хаця б гадзіну ў дзень на стасункі, адпачынак без тэлефона, планшэта, камп’ютара, тэлевізара, псіхолагі рэкамендуюць выдзяляць для такога рэлаксу адзін дзень штомесяц. Пры такім падыходзе галава робіцца яснай, сон і настрой паляпшаюцца. Хоць адзін дзень адключыце інтэрнэт. У гэты дзень не карыстастайцэся камп’ютарам, каб заняцца чым-небудзь іншым. Трэнд лічбавага дэтаксу робіцца суперпапулярным. Паехаць у маляўнічае месца, дзе не працуюць тэлефоны і вайфай, робіцца элітным баўленнем часу.

12. Не глядзім у смартфон за гадзіну да сну

Калі першае правіла лічбавага дэтаксу абвяшчае «не пачынаць дзень з тэлефона», дык не заканчваць свой дзень ім зробіцца не менш важкім укладам у ваша здароўе. Справа ў тым, што святло экрана ад смартфона занадта яркае, а для нармальнага начнога адпачынку нам патрэбная цемра.

Менавіта ноччу выпрацоўваецца жыццёва важны для нас мелатанін. Яркае святло, накіраванае прама ў твар у цёмны час сутак, збівае арганізм з панталыку. У жанчын такая сітуацыя можа прывесці не толькі да бяссонніцы, але і да збою менструальнага цыклу. За паўтары-дзве гадзіны да сну выкарыстанне гаджатаў рэкамендуецца выключыць. Дапамагчы можа звычайная папяровая кніга.

13. Ямо без гаджатаў

Часам замовіць піцу і паглядзець любімае кіно можа быць добрым варыянтам адпачынку. Але ўвесь час прымаць ежу ў спалучэнні з праглядам тэлевізара ці прагортваннем стужкі навінаў у смартфоне не варыянт па дзвюх галоўных прычынах.

Па-першае, адцягваючы ўвагу, вы не заўважыце, як адбылося насычэнне, і будзеце з’ядаць значна большыя порцыі, не клапоцячыся пра тое, як вы перажоўваеце ежу, не атрымліваючы асалоду ад яе смаку.

Па-другое, падчас ежы ваш мозг робцца занадта ўспрымальным да любой інфармацыі, а крытычнае ўспрыманне практычна не працуе. Таму замест адпачынку вы зноў загружаеце сябе бескарысным патокам інфармацыйнага фастфуду. Адсюль зноў пастаянная стомленасць, апатыя, віна. І хочацца суцешыць сябе, з’еўшы што-небудзь смачнае. Цыкл запусціўся.

Вядома, гаджаты і анлайн-стасункі – неад’емная частка сучаснага жыцця. Аднак важна ацэньваць карысць, рызыкі і знаходзіць аптымальны баланс, які дазволіць захаваць здароўе. Лепшая стратэгія для матывацыі – не ўшчуванне сябе штораз, калі штосьці не атрымалася, а пахвала за тое, што атрымалася. Дзякуйце сабе, калі ў вас атрымалася правесці якасны час без гаджатаў для сябе, са сваімі блізкімі. Для фарміравання здаровых звычак досыць пратрымацца 21 дзень. Затым гэта ўвойдзе ў вашае паўсядзённае жыццё і прынясе свае станоўчыя плады.

Последние новости

Горячие новости

Приемная кампания в колледжах Беларуси стартует 18 июля

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь продолжает осваивать передовые технологии атомной энергетики

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Горячая линия госкомиссии по контролю за проведением вступительной кампании заработает в Беларуси с 5 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Доверенность: правила оформления, платежи и льготы

27 апреля 2025
Читать новость
Горячие новости

Масштабный автомотопробег ко Дню победы пройдет 1 — 2 мая

27 апреля 2025
Читать новость
Гороскоп

Гороскоп на 27 апреля

27 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем