Вясеннія працы на глебе у цэнтры ўвагі спецыялістаў

Вясеннія працы на глебе у цэнтры ўвагі  спецыялістаў

Вясеннія працы на глебе зноў і зноў у цэнтры ўвагі розных спецыялістаў. Менавіта ў першую чаргу аграрыі спяшаюцца ў сціслыя тэрміны выканаць заданне па сяўбе ранніх яравых сельгаскультур, на што падключаны ўсе магчымыя рэсурсы.

Не стаяць у баку ад стратэгічных мерапрыемстваў і раслінаводы АТТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”, дзе яравыя палеткі сёлета будуць вырошчвацца на плошчы 800 гектараў. Пасяўны план скаладаецца з асноўных сельгаскультур: пшаніца – 180 га, ячмень – 305 га, авёс –100 га, зернебабовыя – 170 га, кукуруза на зерне – 250 га. У такі адказны момант не абыйсціся без добрасумленных і вопытных працаўнікоў, каму можна даверыць тую ці іншую працу. Дарэчы, падрыхтоўцы глебы ў гаспадарцы надаюць пэўную ўвагу, бо да таго калі па пашы пойдзе пасяўны агрэгат, участкі трэба ўзараць і пакультывіраваць.

– Ворыва – вельмі адказны момант у апрацоўцы глебы,– адзначыў карэспандэнту “ВЧ”галоўны аграном эксбазы Уладзімір Левы падчас сустрэчы на полі, дзе працуе тэхніка,– бо ўзаранне глебы робіцца для таго, каб насыціць яе ў першую чаргу кіслародам, палепшыць структуру, перамяшаць кампаненты грунта, знішчыць насенне і карані пустазелля, пазбавіцца ад шкоднікаў. Але і ў гэтай справе трэба прытрымлівацца агратэхнічных тэхналогій. Напрыклад, пад кожную культуру свая глыбіня ворыва: плугі глебаапрацоўчага агрэгата рэгулююцца згодна раслінаводчых патрабаванняў. Таму і ў палявых мерапрыемтсвах у нас удзельнічаюць у асноўным вопытныя механізатары, якія прайшлі своеасаблівую паляводчую школу.

Уладзімір Левы дадаў, што яго адна з галоўных яго задач зводзіцца да рашэння арганізацыйных момантаў, кантралявання  ўсіх  паляводчых працэсаў. Тая ж тэхналогія апрацоўкі глебы – у яго на кантролі. Разумеюць пастаўленыя задачы і імкнуцца да іх выканання калектыў механізатараў, у ліку якіх і Уладзімір Ка-дзеля, чый працоўны стаж пачаў свой адлік у 1990-х гадах.

Не адзін год запар падцвяр-джае свой прафесіяналізм у працы на тэхніцы Сяргей Яфрэмаў, а ў сёлетняй сяўбе ён задзейнічаны на сеялцы.

Культывацыя даверана добрасумленным хлебаробам Андрэю Чыркову і Максіму Шашкову. Сеянцы азімых культур таксама атрымліваюць неабходны догляд. У гэтай справе задзейнічаны Уладзімір Шаўцоў і Арцём Цяпін, якія ўносяць мінеральныя рэчавы на палетках, дзе набіраюцца сіл маладыя сеянцы.

А яшчэ ў сельгаспрадпрыемтсва прыйшла на практыку студэнтка 4 курса Горацкай БДСГА Марыя Дзем’янкова, якая пасспяхова ўваходзіць у курс справы. Магчыма, у хуткім будучым у галоўнага агранома эксбазы з’явіцца памочнік – аграном.

Последние новости

Горячие новости

Биосубстанцию для лечения раковых опухолей разработали ученые в Беларуси

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Беларусь станет почетным гостем 18-го Пуцзянского инновационного форума в Шанхае 

16 июня 2025
Читать новость
Общество

Будут ли белорусов штрафовать за траву высотой 21 см?

16 июня 2025
Читать новость
Новости области

Областной этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села» пройдет 18 июня в Могилевском районе

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

SNN: удары Ирана по энергетической инфраструктуре могут парализовать экономику Израиля 

16 июня 2025
Читать новость
Фотофакт

В Беларуси заметили редкую тропическую птицу. К нам она прилетает на два месяца в году

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем