Віталь Васільчанка — герой праекту «Гісторыя ў фотаздымках»

Фота з архіву райгазеты наступнага героя фота-праекту Віталя Васільчанкі  было зроблена карэспандэнтам дзесьці ў 1991 годзе падчас яго працы кіроўцам аўтама-біля ў калгасе “Прагрэс”. Сам ён родам з вёскі Поліпень, скончыў Клічаўскі тэхнікум, атрымаўшы ва ўстанове спецыяльнасць тэхніка-механіка. У 1988 годзе Віталь Уладзіміравіч быў прызваны на службу ў армію, а пасля, адслужыўшы свой тэрмін, вярнуўся на працу назад у гаспадарку. Затым ён уладкаваўся кіроўцам аўтамабіля ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, дзе прапрацаваў чатыры гады. Калі Віталю Ва-сільчанку была прапанавана праца ў СФГ Марачкіна, то ён скарыстаўся гэтай магчымасцю і ўладкаваўся ў гаспадарку кіроўцам аўтамабіля далёкага накіравання. За дзевяць з паловай гадоў Віталь Уладзіміравіч, выконваючы свае рэйсы, пабачыў свет. Аб’ездзіў уздоўж і ўпоперак  Літву, Германію, Расію, Чэхію, Славакію, Польшчу. А потым змяніў “баранку” вялікагрузнай машыны на кіраванне аператыўна-выязным аўтамабілем РЭСа. Стаж работы ў гэтым прадпрыемстве ў Віталя Уладзіміравіча складае 12,5 гадоў. Зараз яго брыгада працуе пасменна, ліквідуючы розныя пашкоджанні на элек-трычных лініях, прычым  хутка рэагуюць на паступаючыя сігналы аб аварыях і розных перабоях у працы электрасетак. Таксама ім неабходна сачыць за сваімі аб’ектамі, праводзіць добраўпарадкаванне   і аднаўленне.

Работа, канешне, напружаная, але хатнія справы, арганізаваны побыт сям’і, дапамагаюць зняць напружанасць працоўных будняў. Бацькоўская хата ў Поліпені зараз прыстасавана пад дачу, там агарод, які патрабуе шмат увагі. Вось, калі бывае вольная часіна, Віталь разам з жонкай Наталляй працуюць на прысядзібным участку. Калі ёсць магчымасць, дзве дачкі наведваюць сваіх бацькоў, дапамагаюць ім. Старэйшая Алена працуе ў Чэхіі, а малодшая Дзіяна атрымлівае прафесію біёлага.

Алеся ПАНІМАЕВА.

Последние новости

Гороскоп

Девам звезды советуют не принимать близко к сердцу критику от малознакомых людей, а Овнам — не покупать вещи под влиянием эмоций — гороскоп на 3 июня

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Беларусь и Азербайджан укрепляют спортивные связи: встреча глав ведомств прошла в Минске

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Беларусь рассчитывает получить не менее 11 млн тонн зерна в 2026 году

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Сколько зарабатывают строители в Беларуси

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Уволили по истечении контракта без предупреждения: можно ли оспорить и получить компенсацию?

2 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Цена рюмки: могилевчанин стал жертвой ограбления после «дружеского» застолья

2 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем