Векавыя дубы Чэрыкаўскага раёна

Векавыя дубы Чэрыкаўскага раёна

«Мой родны кут, як ты мне мілы!
забыць цябе не маю сілы….»
Менавіта гэтыя, усім знаёмыя радкі з вядомай паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» перадаюць усю непаўторнасць і прыгажосць тых мясцін, дзе нарадзіўся і вырас чалавек, яе веліч і прывабнасць. Беларускі пясняр меў рацыю, бо кожны куток Беларусі — гэта самабытны край, які мае свае адметныя і ні з чым не параўнальныя асаблівасці. У тым ліку і наша Прысожжа, прырода якога здзіўляе, натхняе і зачароўвае…

На Чэрыкаўшчыне шмат мясцін, якія ўлюбляюць у сябе аднойчы і назаўсёды. У нашым краі адна з іх толькі зусім нядаўна атрымала статус батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння, а разам з тым і назву — «Векавыя дубы Чэрыкаўскага раёна». Менавіта аб гэтым сведчыць рашэнне мясцовага райвыканкама ад 14 мая бягучага года № 9-104, якое, д, было апублікавана ў адным з нумароў раённай газеты.
Сухасць і строгасць афіцыйных фактаў не маглі ў поўнай меры задаволіць наш інтарэс да гэтай навіны, а таму мы сустрэліся з начальнікам Чэрыкаўскай раённай інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэям Новікавым, які паведаміў нам больш разгорнутыя звесткі аб векавых дубах і рассказаў, з чаго ўсё пачалося.
— Упершыню гэтыя велічныя дрэвы (іх усяго два), якія знахо-дзяцца амаль адзін ля аднаго, я ўбачыў, калі з калегамі праводзіў адзін з рэйдаў супраць браканьераў. Гэта было даволі даўно, — кажа Андрэй Віктаравіч. — Сапраўдныя дубы-волаты, кожнаму з якіх (як потым я даведаўся) больш за 200 гадоў, вельмі ўразілі мяне. З таго часу я «сачу» за імі. Амаль адразу ўзнікла жаданне абследаваць дрэвы і ўзяць іх пад ахову, але справа гэта не такая лёгкая, як можа паказацца на першы погляд.
Андрэй Новікаў растлумачыў нам, што, для таго каб прызнаць дрэвы, ды і наогул любы прадмет расліннага міру, помнікам прыроды, трэба правесці шэраг працэдур. І самае першае — зрабіць навуковае і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне аб’яўлення батанічнага помніка прыроды мясцовага значэння.
— Дарэчы, менавіта гэты навуковы труд, які быў распрацаваны вучонымі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, і даў нам поўную «карціну» апісання гэтых сапраўдных цудаў прыроды, — адзначыў Андрэй Віктаравіч.
З вялікай ахвотай ён даў нам магчымасць азнаёміцца з даследваннем. Вось некаторыя вытрымкі з яго:
«Помнік прыроды прадстаўлены дзвума дрэвамі дуба чарэшчатага, якія растуць у зарастаючай пойме ракі Сож, а дакладней — у 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Аляксандраўка-2 Слаўгарадскага раёна і 2,8 км на паўднёвы захад ад в. Бакаў Чэрыкаўскага раёна.


…Узрост дрэў 200 гадоў.
Дуб №1: Перыметр ствала на вышыні 1,3 метра складае 563 см. Агульная вышыня — 27 метраў, вышыня да 1-й жывой галіны — 5 метраў, вышыня максімальнай шырыні кроны — 15,4 м. Плошча кроны складае 388 кв.м.
Дуб №2: Перыметр ствала на вышыні 1,3 метра складае 440 см. Агульная вышыня — 28 м, вышыня да 1-ай жывой галіны — 8,2 м, вышыня максімальнай шырыні кроны — 16,4 м. Плошча кроны складае — 264 кв.м.
Стан кроны дрэў характэрызуецца як «саслабленае». Кожнае з іх мае ажурную крону, а ступень страты лістоты складае 20 %.
Дуб № 1 мае дупло памерамі 1,8х0,8х0,5 м, якое знаходзіцца ў сухім стане.
Дуб №2: ….Шырыня гадавых кольцаў паказвае, што дрэва на працягу жыцця займала дамінуючае становішча сярод наса-джэнняў. У 1934, 1939 і 2003 гадах назіраецца рэзкае памяншэнне радыяльнага прыросту. Аднак у апошнія гады прырост аднаўляецца і складае ў сярэднім — 1,9 мм, што кажа аб добрым жыццёвым стане дрэва».
У заключэнні, зробленым спецыялістамі-батанікамі, адзначана:
«Два дубы чарэшчатыя, якія растуць у Чэрыкаўскім раёне ў пойме ракі Сож, захаваліся з пачатку ХIХ стагоддзя і дасягнулі выдатных біяметрычных параметраў. Гэта адны са старэйшых прадстаўнікоў свайго віда, якія захаваліся на тэрыторыі Магілёўскай вобласці і забяспечваюць захаванне генафонду біялагічнай разнастайнасці асобнай мясцовасці, прадстаўляюць батанічную, навуковую, эстэтычную, гісторыка-культурную каштоўнасць і маюць эколага-асветніцкае значэнне».
Паколькі раслінам, як і іншым жывым арганізмам, уласцівы хваробы, старэнне і гібель, то ў навуковым абгрунтаванні змешчаны рэкамендацыі па ахове помніка прыроды, якія забараняюць на тэрыторыі іх вырастання любую гаспадарскую дзейнасць, а таксама рэкамендацыі па догляду за векавымі дрэвамі.
— Вы толькі ўявіце, колькі ўсяго бачылі гэтыя дрэвы! — з захапленнем сказаў Андрэй Віктаравіч напрыканцы нашага знаёмства з навуковай працай. — Два стагоддзі яны суправа-джаюць людзей. Гэта — адзіныя сведкі тых падзей, якія адбываліся на нашай зямлі. Вось тут, на Чэрыкаўшчыне. Колькі зім і вёснаў змянілася, а яны ўсё стаяць і назіраюць за жыццём. жыццём цэлых пакаленняў!
Пры размове ў кабінеце, безумоўна, мы не маглі ў поўнай меры адчуць усіх тых пачуццяў. А таму, карыстаючыся правілам: «Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць», мы вырашылі знайсці тое самае месца, дзе раслі «маўклівыя сведкі часу».
Рэдакцыйны аўтамабіль, карта і тэлефон — былі нашай дапамогай у гэтай справе. Праехаўшы дзесьці каля 20 км, мінуўшы вёску Поліпень, лес і частку лугу, мы вымушаны былі спы-ніцца і ісці пешшу яшчэ з кіламетр…
Неўзабаве ў пятлі, якую ўтвараў сваім пакручастым «бегам» Сож, мы ўбачылі гэтах прыгажуноў. Зблытаць іх было проста немагчыма, хоць на шляху і сустракаліся дастаткова вялікія і магутныя прадстаўнікі гэтай пароды.
Упэўнены, многія з нас за сваё жыццё не бачылі нічога падобнага. Побач з імі нават самы вялізны чалавек здаваўся маленькай пясчынкай, а абхапіць іх ствол аднаму было не пад сілу. Своеасаблівасць ім надавала кара. Дрэвы выглядалі нібы парэзаныя, такі глыбокі ў іх малюнак драўнянага покрыва.
Дакрануцца — жаданне, якое ўзнікала само сабою. Гэта быў не проста дотык да дрэва, гэта было дакрананне да часу, да гісторыі, да цуда. Да таго, што прымусіла нас хоць на некалькі хвілін спыніцца ў гэтым імклівым рытме часу і задумацца над сваім жыццём, над месцам у ім, над тым, што сапраўды важна…
Надзея КАЗАНКОВА.

Последние новости

Актуально

“Хорошо, что есть такие люди”: в Черикове прошло торжество ко Дню труда

1 мая 2024
Актуально

Сяўба кукурузы — стратэгічная справа

30 апреля 2024
Общество

Май начнется с солнца и тепла (до +26°С) в Могилевской области

30 апреля 2024
Общество

Минтруда установит требования по охране труда для физлиц, занимающихся предпринимательской деятельностью

30 апреля 2024
Президент

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Президент

“Надо мобилизоваться”. Лукашенко требует искоренять бесхозяйственность на земле

30 апреля 2024
Общество

Да здравствует Первомай! Как в Черикове будет отмечаться День труда?

30 апреля 2024
Президент

Лукашенко посещает Костюковичский район

30 апреля 2024
Фотофакт

Что делать, если ребенка укачивает в машине? Отвечает педиатр

30 апреля 2024
Общество

Специалист рассказала, симптомом каких заболеваний может быть выпадение волос

30 апреля 2024

Рекомендуем

Новости области

Более 6 тысяч рублей присвоила продавец в Могилевском районе

19 апреля 2024
Президент

Лукашенко: будущий визит в Беларусь Президента Зимбабве поспособствует стратегическому партнерству

18 апреля 2024
Актуально

Работающая молодёжь Чериковского района открывает новые точки на карте Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Жители Чериковского района плодотворно потрудились на республиканском субботнике

20 апреля 2024
Президент

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Фотофакт

Специалист назвал вредные для сна позы

19 апреля 2024
Актуально

Пересмотреть жизненные ориентиры: в Черикове прошло заседание СОПОП

19 апреля 2024
Актуально

На Чериковщине прошел митинг, посвященный памяти о трагедии на ЧАЭС

26 апреля 2024