Уладзімір Меранкоў — герой фотапраекту “Гісторыя ў фотаздымках”

Прадугледзець свой лёс немагчыма, але некаторыя падзеі ці выпадкі ў жыцці даюць нам пэўны накірунак. Так адбылося з чарговым героем фотапраекту райгазеты Васілём Меранковым, калі ён амаль выпадкова апынуўся на курсах кіроўцаў ад ваенкамата             з-за недахопу там навучэнцаў. З таго часу ён, добра асвоіўшы тэорыю і практыку,  не выпускаў “баранку” аўтамабіля амаль 45 гадоў. А пра дасягненні кіроўцы шмат разоў пісала раёнка і не толькі. Падчас службы ў арміі Васіль быў кіроўцам машыны, на барту якой перавозіліся ракеты. Затым — праца ў геолагаразведцы ў “Белнафтагеолагафізіцы”, дзе яму прыходзілася перавозіць узрыўчатку. Тут, у гэтым трэсце Васіль Емельянавіч сустрэў сваю будучую жонку  Антаніну Уладзіміраўну, пасля сціплага вяселля з якой маладыя пераяз-джаюць на яе радзіму, у Чэрыкаў. 

І ў 1977 годзе аўтапарк № 20 прыняў на работу маладога хлопца кіроўцам аўтобуса. Усе 40 гадоў Васіль Емельянавіч працаваў на асноўным маршруце Магілёў – Чэрыкаў. Колькі было дастаўлена пасажыраў у абласны цэнтр і колькі з яго назад – падлічыць нерэальна. А вось працоўны час кіроўцы ў сярэднім магчыма. Былі выпадкі, калі Васіль Меранкоў меў ў месяц па 360 працоўных гадзін, а быў у руху па 270.

– Мне заўсёды падабалася мая праца, – гаворыць Васіль Емельянавіч, – я з задавальненнем ішоў на яе. Мне не складала ніякіх цяжкасцей працаваць з рэйсу ў рэйс ці выконваць іншыя даручаныя паездкі.

Дарэчы, былі розныя і іншыя маршруты. Так, амаль па ўсім былым СССР ён трымаў заданы курс. Гэта былі і экскурсіі, і таварыскі матч з працаўнікамі ДАКа і кіеўлянамі, і паездкі, звязанныя з аздараўленнем дзяцей.

А ў 1990-я гады прыйшлося адвозіць нашых “камерсантаў” у Расію для гандлю. Фірма афіцыйна  арэндавала ў аўтапарка аўтобус. Многа чаго набачыўся і адчуў Васіль Емельянавіч у гэтых рэйсах. Былі і кур’ёзныя, камічныя выпадкі, і прыходзілася дапамагаць людзям у бядзе. А бывала, і самі траплялі ў цяжкае становішча, напрыклад, калі бензін скончыўся, а на запраўках у Расіі яго рэалізоўвалі толькі для спецтранспарту, дапамагло насамрэч братэрства, калі людзі аднаго населеннага пункту па літры выносілі ў каністрах паліва, каб напоўніць бак аўтобуса.

Зараз Васіль Емельянавіч – на заслужаным адпачынку, але цікавіцца навінамі і жыццём аўтапарка. Ды і як забыць, калі будынкі прад-прыемства, яго сцены – у некалькіх метрах ад яго дома. Сам іх від і пах ГЗМ, гукі… хочаш не хочаш, а напамінаюць аб працоўных буднях. Канешне, сям’я, тры дачкі і чатыры ўнукі не даюць сумаваць дзядулі і бабулі, аднак забыць пра тыя маршруты, кожны з якіх станавіўся амаль баявым, немагчыма.

Алеся ПАНІМАЕВА.

Последние новости

Новости области

Могилевский ЦОР вышел в четвертьфинал Кубка европейских чемпионов по пляжному футболу

15 июня 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси насчитывается 68 тыс. почетных доноров

15 июня 2025
Читать новость
Общество

Кому не нужно проходить испытательный срок при заключении трудового договора?

14 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Медведев на фоне операции Израиля против Ирана назвал реальной угрозу ядерного конфликта

14 июня 2025
Читать новость
Новости региона

Продолжается подписка на районную газету «Веснік Чэрыкаўшчыны» на второе полугодие 2025 года

14 июня 2025
Читать новость
Актуально

Чериковские выпускники закружились в школьном вальсе

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем