У Чэрыкаве прайшла акцыя «Падары немаўляці вышыванку»

У Чэрыкаве прайшла акцыя «Падары немаўляці вышыванку»

Ці ведае кожны з вас аб тым, што ўсе дзеці Беларусі, якія нарадзіліся напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь або ў дзень свята, і маладзёжнага свята — Дня вышыванкі, атрымліваюць падарункі? Акцыя «Падары вышыванку немаўляці» праводзіцца ў рамках рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Беларусь — крынiца натхнення», накіраванага на пашырэнне культурнага асяроддзя і духоўнай свядомасці беларусаў, на захаванне злучнай ніткі пакаленняў, на садзейнічанне развіццю і рэалізацыі моладзевых грамадска значных ініцыятыў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і за яе межамі.

На мінулым тыдні ў радзільнае аддзяленне УАЗ «Чэрыкаўская ЦРБ» нованароджаных беларусаў і іх мам павіншаваць прыйшлі старшыня РА РГА «Белая Русь» Анжэла Новікава, старшыня Чэрыкаўскай РА «БГЧК» Аксана Куцарская і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Аляксандр Шараеў. Кожны госць выказаў мамам словы падзякі і пажадаў ім і іх немаўлятам моцнага здароўя і дабрабыту. Малюсенькія распашонкі з беларускім арнаментам сталі першым падарункам для пяці хлопчыкаў і дзяўчынак. Памятны падарунак раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» быў уручаны члену арганізацыі Аліне Шараевай, а ўсім мамам ад раённай арганізацыі беларускага грамадства Чырвогага Крыжа — наборы дзіцячага адзення.
Аліна Шараева, якая стала мамай ўпершыню, падзялілася сваімі ўражаннямі:
— Стаць бацькамі — гэта вельмі адказна як для маці, так і для таты. Мы пастараемся вырасціць нашага сына годным грамадзянінам сваёй краіны, каб у будучым мы ім ганарыліся. У Дзень вышыванкі да нас у радзільнае аддзяленне прыходзілі і дарылі распашонкі з беларускім арнаментам. Вышыванка стане для нашага дзіця абярэгам, які мы абавязкова захаваем. І калі ён вырасце, мы абавязкова пакажам яе сыну і раскажам аб гэтым выдатным дне. Ад сябе асабіста я хачу выказаць падзяку нашым грамадскім аб’яднанням за правядзенне такой выдатнай акцыі. Акрамя гэтага, хачу падзякаваць ўсяму медыцынскаму персаналу УАЗ «Чэрыкаўская ЦРБ» за чуласць і ўважлівасць. Лекары, медсёстры, санітаркі — усе абыходзяцца з нованароджанымі, як з роднымі дзецьмі. Дзякуй, што ў нашым раёне ёсць такія выдатныя спецыялісты.

Последние новости

Президент

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Самая большая в мире собака познакомилась с самой маленькой

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь изменила ставки экспортных пошлин на нефтепродукты

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

МЧС во время майских праздников будут нести службу в усиленном режиме

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

В Техасе перевернулся грузовик с монетами. Рабочие собирали их при помощи лопат и пылесосов

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Умерла старейшая жительница планеты — ей было 116 лет

2 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем