У Чэрыкаўскім раёне вядзецца ўборка азімага рапсу

Здавалася, зусім нядаўна толькі-толькі пачыналіся працы ў полі: то аграрыі вялі сяўбу і ахоўныя мерапрыемствы, а ўжо зараз пераключыліся на ўборку азімых сельгаскультур. Дарэчы, плошчы, дзе апрацоўвалі азімую свірэпку, ужо абмалочаны, і ўвага паляводаў зараз надаецца ўборцы азімага рапсу. Усяго ў раёне з пачатку абмалоту неабхода было зжаць 1069 гектараў маслянічнай культуры. Сярод працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія зараз убіраюць азімы рапс, займаюцца выкананнем задання і спецыялісты ААТ “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне”, дзе вырошчвалі ў гэтым годзе азімы рапс на плошчы 300 гектараў. Надвор’е, мокрае і вільготнае з парывамі ветру, канешне, унесла свае карэктывы ў працоўны графік аграрыяў, якія вымушаны весці работы ва ўмовах не вельмі спрыяльных, аднак, кожная хвіліна ў справе жніва, як кажуць, вырашае многае, калі не ўсё. Таму і ў камбайнёры былі абраны добрасумленныя, вопытныя і даволі старанныя механізатары, якія не будуць пасаваць перад цяжкімі выпрабаваннямі ў гарачы перыяд.

Да такіх сумленных працаўнікоў можна аднесці Дзмітрыя Ганчурына, для якога сёлетняя ўборачная страда далёка не першая. У гэтым годзе ён вядзе камбайн як старэйшы камбайнёр, а яму дапамагае Раман Сямёнаў. Трэба таксама адзначыць, што Дзмітрый Ганчурын 7 ліпеня  стаў удзельнікам свята Купалля “Александрыя збірае сяброў”, дзе ён быў узнагароджаны Падзякай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, і грашовай прэ-міяй за свае дасягненні.

Сярод тых, хто складае асноўны касцяк хлебаробаў  не першы год таксама камбайнёры Сяргей Лукьяненка і Мікалай Кліндухаў, а на адвозцы абмалочанага масланасення — Фёдар Раманенка і Уладзімір Нікалаеў.

Алеся ПАНІМАЕВА.

Последние новости

Горячие новости

Новшества для водителей. Как работает союзная автостраховка?

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

В Минобразования рассказали, сколько целевиков примут учреждения образования Беларуси в этом году

2 мая 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: Беларусь готова нарастить поставки в Астраханскую область, чтобы сбалансировать торговое сальдо

2 мая 2025
Читать новость
В МИРЕ

Самая большая в мире собака познакомилась с самой маленькой

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

Беларусь изменила ставки экспортных пошлин на нефтепродукты

2 мая 2025
Читать новость
Горячие новости

МЧС во время майских праздников будут нести службу в усиленном режиме

2 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем