У Чэрыкаўскім раёне сяўба вядзецца актыўнымі тэмпамі

Вясновы клопат у аграрыяў раёна працягваецца. І тут яны  паспяшаюць як мага хутчэй скончыць запланаваныя мерапрыемсты, каб укласціся ў сціслыя тэрміны, ды і неабходная для набухання і прарастання зярнят вільгаць можа выпарыцца.

Зараз на палях сельгаспрадпрыемстваў актыўнымі тэмпамі вя-дзецца вясновае ворыва і сяўба яравых сельгаскультур. Дарэчы, яравыя палеткі ў гэтым годзе размешчаны на плошчы 5012 гектараў. Будуць пасеяны такія культуры як пшаніца, ячмень, авёс, зернебабовыя, грэчка і кукуруза.

Не сталі вясновыя працы выключэннем і  для КСУП “Прагрэс”, дзе таксама кіпіць праца на палі. Тут неабходна засеяць 475 гектараў яравых культур. На сяўбе задзейнічаны вопытны механізатар Сяргей Яшкін, на апрацоўцы глебы –Генадзь Ткачоў, на ворыве – Юрый Гапееў, на падвозцы семяннога матэрыялу– Сяргей Капорыкаў.

Трэба адзначыць, што большую частку палеткаў гаспадарка адвяла пад азімыя сельгаскультуры – 900 гектараў, бо менавіта восеньскія пасевы  даюць добрыя ўсходы, затым багаты ўраджай. Улічваючы асаблівасці глебы мясцовасці, спецыялісты прынялі рашэнне не ісці супраць прыроды, а, наадварот, “прыслухацца” і зрабіць сяўбу такім чынам, каб атрымаць добры ўраджай.

      Алеся Панімаева

Последние новости

Актуально

Эпичный матч: ФК «Чериков» против ФК «Вихра»

1 июня 2026
Читать новость
Гороскоп

Водолеям день принесет много позитивных новостей, а Рыбам не стоит не засиживаться в соцсетях допоздна — гороскоп на 2 июня

1 июня 2026
Читать новость
Актуально

В Черикове дали старт лету

1 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Экспериментальная вакцина от рака показала полное исчезновение опухолей у 15 из 102 пациентов

1 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Интернет-грамотность от БРСМ: чериковские студенты узнали, как не стать жертвой фейков и незаконного контента

1 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Молодежь против коррупции: стартовал международный творческий конкурс

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем