У Чэрыкаўскім раёне своечасова праводзяць рамонтные працы сельгастэхнікі

Каляндарная зіма і халоднае надвор’е, безумоўна, робяць свае карэктывы ў працоўныя будні аграрыяў раёна. Асабліва гэта датычыцца працаўнікоў мехдвароў, якія адчуваюць на сабе характар зімовых месяцаў. Аднак не настолькі, каб спыніліся зусім усе працэсы.

Вось-вось студзень зменіць люты, і, здавалася б, яшчэ шмат часу да таго, калі прачнуцца палі і распачнуцца вясновыя мерапрыемствы, аднак ужо зараз спецыялісты заклапочаны ў справе падрыхтоўкі тэхнікі. Да таго моманту, калі ўжо будзе патрэбна сеялкам і плугам ўвага і дагляд, неабходна правесці планавы рамонт тых жа трактароў, аўтамабіляў і механізмаў, тым больш менавіта зараз і дазваляе час.

Працаўнікі мехдвара ААТ “Эксперыментальная база “Чэрыкаў”– кіроўцы і механізатары, і іншыя рамонтнікі  на чале з галоўным інжынерам Дзмітрыем Цымбаліставым разумеюць усю сур’ёзнасць пытання  і своечасова праводзяць рамонтные працы. Так, на момант наведвання сельгаспрадпрыемства карэспандэнтам “ВЧ” у майстэрні ішоў рамонт рухавіка трактара, з заменай дэталяў і пашкоджанных механізмаў. Менавіта гэтым працэсам зараз займаецца механізатар Ігар Маскалёў (на здымку). Як адзначыў малады працаўнік, яму дапамагаюць выконваць справу калегі Дзмітрый Кадзеля і Максім Шашкоў, бо ўзаемадапамога ў калектыве, таварыства дазваляюць зрабіць нават немагчымае.

      Алеся Панімаева

Последние новости

Актуально

Гул моторов, который войдет в историю: Чериковщина впервые приняла масштабный мотопробег «Дорога чести»

18 июля 2026
Читать новость
Новости региона

В День города председатель Чериковского райисполкома встретился с молодыми специалистами района

17 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

Аттракционы, лакомства, хорошая музыка и прекрасное настроение горожан — Чериков празднует День рождения

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Чериков — это мы! В День города на торжественном мероприятии чествовали жителей района

17 июля 2026
Читать новость
Общество

«Возраст мудрости и заслуженного уважения»: кого в Черикове поздравили с 85-летним юбилеем?

17 июля 2026
Читать новость
Горячие новости

КГК выявил завышение цен и нарушения на предприятии стройматериалов в Могилёвской области

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем