У Чэрыкаўскім раёне адзначаны чарговыя дасягненні на жніве

Жніво падыходзіць  да завяршэння, і разам з тым ёсць чарговыя вынікі ў працы ў яго ўдзельнікаў.

У мінулую пятніцу хлебаробаў ОАО “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” раніцай, перад пачаткам працоўнага дня, чакаў прыемны сюрпрыз: да іх завітаў старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Сяргей Мядзведзеў і, як кажуць, не з пустымі рукамі. Сяргей Міхайлавіч павіншаваў кіроўца аўтамабіля сельгаспрадпрыемства Фёдара Раманенку з  тым, што ён с пачатку ўборкі зерневых культур перавёз ад камбайнаў 3000 тон збожжа. Па словах старшыні райкама, у Фёдара Мікалаевіча ёсць шанец атрымаць перамогу ў разгорнутым аналагічным абласным спаборніцтве хлебаробаў, дзе зараз, па папярэдніх даных, ён займае другое месца. Раённаму пераможцу Сяргей Мядзведзеў уручыў Ліст падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама каштоўны падарунак. Аналагічныя ўзнагароды атрымалі камбайнёры сельгаспрадпрыемства Дзмітрый Ганчурын, Ігар Палюшуеў, Яўген Смалоўскі, Іван Кандрашоў, Сяргей Лук’яненка, Уладзіслаў Таланец, Мікалай Кліндухаў, Уладзіслаў Ягадкін. Працаўнікам хлебнай нівы ОАО “Чэрыкаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне” былі выказаны словы падзякі за іх добрасумленнасць і адказнасць, а таксама пажаданні новых поспехаў і дасягненняў.

Наступныя ўзнагароды былі дастаўлены Сяргеем Мядзведзевым, таксама асабіста, маладым, але перспектыўным камбайнёрам ВТУП “Агракомплекс “Светлы” Аляксандру Карпіловічу і Сяргею Рандаўцову, якія на ўзроўні вопытных калег па працы, дасягнулі добрых паказчыкаў. Сяргей Міхайлавіч уручыў экіпажу Ліст падзякі і каштоўныя падарункі, пажадаў і далей трымаць “марку” і быць у ліку лепшых сельгаспрадпрыемства, у раёне.

Алеся Панімаева

Последние новости

Гороскоп

Козероги будут легко находить общий язык даже с самыми капризными людьми, а Девам захочется ясности и конкретики во всем — гороскоп на 19 июня

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Безопасные каникулы: автоинспектор Чериковского РОВД напомнил детям правила ПДД

18 июня 2026
Читать новость
Актуально

На Чериковщине прошел единый день информирования «Память во имя будущего»

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Ветеранский актив Чериковщины продолжает добрые традиции

18 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

В Чериковском отделении Департамента охраны рассказали как охранять, не нарушая Закон

18 июня 2026
Читать новость
Актуально

Память во имя будущего: в Чериковском районе проходит Единый день информирования

18 июня 2026
Читать новость