“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем смачнае сала

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем смачнае сала

Свіное сала – любімы многімі прадукт. Засаліць яго дома зусім не складана – не патрэбны  ні асаблівыя прадукты, ні спецыяльныя ўмовы. Расказваем, як выбраць і засаліць сала смачна і хутка.

Выбіраем добрае сала

Для засолкі трэба выкарыстоўваць свежы прадукт. Якаснае сала мае скурку светла–карычневага колеру без пашкоджанняў, яно чыстае і прыемна пахне. Нож павінен уваходзіць у сала досыць мякка, з лёгкім супраціўленнем.

Колер сала белы, без жаўцізны — гэта будзе добра відаць на свежым разрэзе.

Спецыі для засолкі падыходзяць любыя: чорны перац гарошкам, востры перац, папрыка, гваздзіка, каляндра, чабор і іншыя, але абавязкова свежыя. Так, чорны перац гарошкам варта здрабніць непасрэдна перад выкарыстаннем.

Захоўванне сала

Соль выкарыстоўваем толькі буйнага памолу. Яе шкадаваць не варта – сала возьме столькі, колькі трэба. А вось недасолены прадукт прайграе ў гусце, і тэрмін яго захоўвання будзе меншы.

Свежае сала доўга не захоўваецца. У любым выпадку трымаць яго трэба ў халадзільніку,  або адразу прыгатаваць ці замарозіць.

Неабходна памятаць, што сала выдатна ўбірае староннія пахі, таму не трэба выкарыстоўваць ёмістасці ці пакеты пасля іншых прадуктаў, якія маюць ярка выяўленыя пахі.

Гатовы прадукт у халадзільніку лепш захоўваць, абгарнуўшы марляй, льняной тканінай ці пергаментнай паперай.

Захоўвайце ў цёмным месцы без траплення прамых сонечных прамянёў — у склепе, халадзільніку, маразільнай камеры.

Для замарозкі сала можна парэзаць на невялікія кавалкі і абгарнуць у харчовую плёнку. Паўторна замарожваць не рэкамендуецца, бо яго густ стане адчувальна горш.

Засолка сала ў слоіку

Інгрэдыенты (на трохлітровы слоік)

Сала – 2,5 кг.

Соль – 350 – 400 гр.

Часнок – 200 гр.

Перац чорны (молаты) – 2 ч.л.

Чабор – 1 ч.л.

Слоік памыць і высушыць, знутры нацерці сценкі часнаком.

Сала парэзаць на невялікія кавалкі (5 на 5 см).

Соль, чабор і молаты перац змяшаць у асобнай місачцы.

На дно слоіка насыпаць саляную сумесь, затым выкласці пласт сала і зноў сумесь – пакуль слоік не напоўніцца. Укладваць сала трэба дастаткова шчыльна.

Закрыць слоік крышкай і пакінуць на суткі пры пакаёвай тэмпературы. Затым прыбраць у халадзільнік мінімум на 2 дні, а лепей на тыдзень.

У такім выглядзе прадукт можа захоўвацца ў халаднаватым месцы без траплення сонечных прамянёў дастаткова доўга.

Для засолкі трэба выкарыстоўваць свежы прадукт.

Сала ў цыбульнай шалупіне

Інгрэдыенты:

Сала з праслойкай – 1 кг.

Соль – 200 гр.

Цыбульная шалупіна – 2 жмені

Цукар – 2 ст.л.

Лаўровы ліст – 3 шт.

Часнок – 3 зубчыкі.

Чорны перац – 3-5 гарошын.

Папрыка – па гусце.

Вада – 1 л.

Цыбульную шалупіну прамыць. Выкласці ў каструлю, дадаць соль, цукар і лаўровы ліст, заліць літрам вады. Давесці да кіпення. Калі шалупіны мала, можна крыху паварыць. Сала разрэзаць на  кавалкі і выкласці ў расол. Зверху накрыць талеркай — сала павінна быць цалкам пакрыта вадой.

Зноў давесці да кіпення і варыць на невялікім агні 20 хвілін.

Зняць з пліты і пакінуць астываць, затым паставіць у халаднаватае месца на 12 гадзін. Дастаць сала з расола і пачакаць, пакуль сцячэ вадкасць (або абсушыць ручніком). Прадукт павінен набыць характэрны аранжава-бэжавы колер.

Часнок дробна парэзаць або нацерці на дробнай цёрцы. Дадаць папрыку і молаты перац, змяшаць. Акуратна змазаць сала прыправамі, загарнуць у тоўстую паперу і пакінуць на некалькі гадзін пры пакаёвай тэмпературы. Затым прыбраць у халадзільнік.

Калі плануецца паспытаць сала ў той жа дзень, яго можна пакласці ў маразілку на некалькі гадзін. Перад падачай за 5 хвілін дастаць сала і наразаць на тонкія пласціны.

Сала з часнаком без расола

Вялікае значэнне мае прыправа – у дадзеным выпадку кмін, які можна замяніць чымсьці іншым на свой густ.

Інгрэдыенты:

Сала – 1 кг.

Соль буйная – 200 гр.

Часнок – 1 галоўка.

Чорны перац гарошкам – 6 шт.

Кмін – 1 ст.л.

Перац і кмін размалоць у ступцы або здрабніць іншым зручным спосабам. Часнок пачысціць і нарэзаць тонкімі пласцінкамі або нацерці на дробнай цёрцы. Змяшаць з соллю і прыправамі.

Сала нарэзаць аднолькавымі кавалачкамі. Чым больш кавалкі, тым даўжэй засольваецца сала.

Кожны кавалачак нацерці часночнай сумессю. Выкласці сала ў ёмістасць, накрыць зверху талеркай і прыціснуць прэсам. Пакінуць на некалькі гадзін пры пакаёвай тэмпературы, а затым прыбраць у халадзільнік на 2-3 дні. Прэс на гэты час можна прыбраць.

Незадоўга да падачы пры жаданні можна адправіць сала ў маразілку — у падмарожаным выглядзе яно будзе наразацца прыгожымі тонкімі кавалачкамі.

Сала з часнаком у расоле

Гатуем смачнае і духмянае сала ўсяго за тры дні.

Інгрэдыенты:

Сала – 1 кг.

Соль буйная – 6 ст.л.

Часнок – 1 галоўка.

Лаўровы ліст – 6 шт.

Чорны перац – 6 гарошын.

Вада (для расола) – 1 л.

Замачыць сала ў халоднай вадзе на некалькі гадзін. За гэты час зрабіць расол. У ваду для расола дадаць лаўровы ліст, соль, чорны перац. Давесці да кіпення і пакінуць астываць — расол для марынавання павінен быць цёплы.

Часнок пачысціць і нарэзаць пласцінкамі. Сала нарэзаць палоскамі шырынёй каля 4 сантыметраў і выкласці ў патрэбную ёмістасць. Кавалачкі пракласці часнаком. Заліць сала расолам і прыціснуць зверху чым-небудзь цяжкім. Пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на суткі, пасля чаго прыбраць у халадзільнік яшчэ на 2 дні.

Пасля гэтага дастаць сала з расола і абсушыць папяровым ручніком. Прыбраць у маразілку на некалькі гадзін — за гэты час сала злёгку замерзне і будзе лёгка наразацца на тонкія пласціны.

Сала з зелянінай

Інгрэдыенты:

Соль – 300 гр

Часнок – 5-7 зубчыкаў

Зеляніна (кінза, кроп, пятрушка)

Спецыі (лаўровы ліст, гваздзіка, чорны перац) – па гусце

Гэты від засолкі зручна рабіць у каструлі. Сала нарэзаць невялікімі кавалачкамі.

Зеляніну дробна парэзаць, спецыі растаўчы ў ступцы або здрабніць іншым зручным спосабам. Выкласці ў асобную місачку і змяшаць з соллю.

Часнок пачысціць і нарэзаць лустачкамі. У сале зрабіць надрэзы і ўставіць туды кавалачкі часнаку і сумясь зеляніны. Частка часнаку павінна застацца. Звонку нацерці сала салянай сумессю. На дно каструлькі насыпаць некалькі лыжак солі. Выкласці сала, злёгку пасыпаць соллю і перакласці часнаком. Зверху зноў выкласці сала і паўтарыць працэс. Зачыніць крышкай і прыбраць у халадзільнік на 6-7 дзён.

Последние новости

Новости области

Могилевский ЦОР вышел в четвертьфинал Кубка европейских чемпионов по пляжному футболу

15 июня 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси насчитывается 68 тыс. почетных доноров

15 июня 2025
Читать новость
Общество

Кому не нужно проходить испытательный срок при заключении трудового договора?

14 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Медведев на фоне операции Израиля против Ирана назвал реальной угрозу ядерного конфликта

14 июня 2025
Читать новость
Новости региона

Продолжается подписка на районную газету «Веснік Чэрыкаўшчыны» на второе полугодие 2025 года

14 июня 2025
Читать новость
Актуально

Чериковские выпускники закружились в школьном вальсе

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем