Спазнай смак сваёй кухні: як з кабачка прыгатаваць шакаладны пірог і рулет з тварожным сырам

Спазнай смак сваёй кухні: як з кабачка прыгатаваць шакаладны пірог і рулет з тварожным сырам

Сёння кабачок вырошчваюць практычна ва ўсіх хатніх гаспадарках. Кабачок пякуць, параць, марынуюць і кансервуюць на зіму. У нашай скарбонцы мноства нестандартных рэцэптаў з кабачка,  якімі мы дзелімся з вамі.

Пірог з кабачка

Інгрэдыенты:

  • 250 гр адціснутай мякаці кабачка
  • 250 гр мукі
  • 100-150 гр цукру
  • 2 яйкі
  • 1 г л разрыхляльніка
  • 1 ст л какава-парашка
  • 50 гр рафінаванага алею

Спосаб прыгатавання:

Крок 1. Кабачок нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробку солі і пачакаць 10 хвілін. Затым добра адціснуць усю вадкасць.

Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты да аднастайнага цеста. Калі форма сіліконавая, то змазваць нічым не трэба. Калі іншая, то змазаць алеем і прысыпаць маннай. Або заслаць пергаментнай паперай. Крок 3. Выпякаць пры 180 С 35-40 хвілін. Дастаць і даць цалкам астыць. Пірог атрымліваецца злёгку вільготны, з хрумсткай скарыначкай.

Міні-піцы з кабачка

Інгрэдыенты:

  • 500 гр вычышчанага кабачка
  • 3 ст л мукі з горкай
  • 2 яйкі
  • 100 гр вяндліны
  • 50 гр сыра
  • 0,5 г л разрыхляльніка
  • Зеляніна па гусце

Спосаб прыгатавання:

Крок 1. Кабачок нацерці на буйнай тарцы, дадаць дробку солі і пачакаць 10 хвілін. Затым добра адціснуць усю вадкасць.

Крок 2. Вяндліну нарэзаць кубікамі, сыр нацерці на буйнай тарцы.

Крок 3. Змяшаць усе інгрэдыенты, сфарміраваць на пергаменце аладкі вышынёй 1 см. З гэтай колькасці цеста выйдзе 9 штук піц.

Крок 4. Запякаць пры 200 С 20 хвілін да лёгкай залацістай скарыначкі.

Рулет з тварожным сырам

Інгрэдыенты:

  • 200 гр сырой бульбы
  • 400 гр кабачка
  • 4 ст л мукі з горкай
  • 2 яйкі
  • 2 ст л кефіру
  • 0,5 г л соды
  • Соль па гусце

Спосаб прыгатавання:

Крок 1. Кабачок і бульбу нацерці на буйнай тарцы і адціснуць лішнюю вадкасць.

Крок 2. Змяшаць усе інгрэдыенты.

Крок 3. Бляху заслаць пергаментам і раскласці галінкі пятрушкі. Зверху раўнамерна размеркаваць цеста. Выпякаць у духоўцы пры 180 С 20 хвілін затым дастаць і даць астыць.

Крок 4. Начынне: 200 гр тварожнага сыра змяшаць з пятрушкай або кропам і выціснуць праз прэс 2 зубчыка часныку. Усё змяшаць да аднастайнасці.

Крок 5. Раўнамерна змазаць начыннем аснову. Да аднаго краю раскласці дзелькі памідор. Замест іх з такой асновай будзе выдатна спалучацца чырвоная маласалёная рыба (фарэль, сёмга).

Крок 6. Скруціць шчыльны рулет, атуліць пергаментам і прыбраць у халадзільнік на 30 хвілін.

Браўні з кабачкоў

Інгрэдыенты:

  • 350 гр кабачкоў у адціснутым нацёртым выглядзе
  • 120 гр мукі (у аўтара рысавая)
  • 2 яйкі
  • 30 гр какавы
  • 1 г л разрыхляльніка
  • Цукар па гусце (не шкадуйце, таму што кабачок яго ў сябе возьме, будзе не вельмі салодка)

Для шакаладу:

  • 100 мл малака
  • 30 гр какавы
  • 3 ст л цукру

Спосаб прыгатавання:

Кабачок нацерці на тарцы, потым адціснуць. Дадаць у яго яйкі, муку, какава і разрыхляльнік. Усё добра здрабніць блэндэрам да аднастайнай масы. Калі блэндэра няма, то натрыце кабачок на самай дробнай тарцы, як на дранікі. Выпякаць у разагрэтай да 180 С духоўцы 45 мін. Гатоўнасць правярайце калыпком. На ім не павінна быць цеста. У малако дадаць цукар і какава, варыць, увесь час памешваючы. Сумесь пачне закіпаць і гусцець на вачах! Шакалад атрымліваецца вельмі смачны. Памятайце, што браўні — ён на тое і браўні, што ў яго вільготная тэкстура і насычаны шакаладны густ. Кабачок не адчуваецца ўвогуле! Вось паверце наслова, а яшчэ лепш — гатуйце самі!

Запечаныя кабачкі пад сырнай шапкай

Рэцэпт, які пакарыў усіх сваёй прастатой і неверагодным густам. Ідэальная закуска на святочны стол ці карысны варыянт вячэры.

 Інгрэдыенты:

  • Маладыя кабачкі 2 шт
  • Соль, спецыі
  • Смятана 3 ст л
  • Сыр 100 гр
  • 2 зубчыка часныку
  • Яйка сырое

 Спосаб прыгатавання:

Кабачок нарэзаць на кружочкі таўшчынёй не танчэй 1 см. Раскласці на паперы для выпечкі або на сіліконавым кілімку. Пасаліць. У талерцы змяшаць сыр, смятану, яйка і часнок. Акуратна размеркаваць масу па кожным кавалачку. Запякаць у духоўцы 180 С хвілін 35-40 (да з’яўлення залацістай скарыначкі)

Прыемнага апетыту.

Последние новости

Всебелорусское народное собрание

«ВНС в лицах» — живой сайт о тех, кто принимал решения для страны

16 октября 2026
Читать новость
В МИРЕ

Кризис согласования: бюджет ЕС на 2028–2034 годы не утверждён из‑за острых разногласий

16 октября 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко обозначил роль народного ополчения и поручил наращивать его численность

16 октября 2026
Читать новость
Новости региона

«Человек с белой тростью»: Чериковский район присоединился к ежегодному месячнику

16 октября 2026
Читать новость
Горячие новости

Профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на территории Езерского сельсовета

16 октября 2026
Читать новость
Гороскоп

Рыбам стоит направить энергию на творческое самовыражение, а Скорпионы сегодня будут особо проницательны и легко отличат правду от лжи — гороскоп на 16 октября

15 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем