“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: Карысныя стравы з тонкіх бліноў або лаваша. Смачныя сакрэты

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”:  Карысныя стравы з тонкіх бліноў або лаваша. Смачныя сакрэты

Раней бліны на стале былі кожны дзень. Зараз у гаспадынь не хапае часу, таму яны купляюць лаваш і гатуюць з яго розныя стравы. У наш час практычна ва ўсіх кухнях свету існуе шмат рэцэптаў, у якіх лаваш ці бліны адыгрываюць галоўную ролю.  Прапануем вам рацэпты страў з лаваша або бліноў, тут ўжо як кажуць — на ваш густ!

Лянівы пірог на патэльні

Інгрэдыенты: лаваш 1 ліст, 2 яйкі, смятана, памідор 1 шт., каўбаса, сыр (100 гр.), зеляніна па жаданні, соль, спецыі па гусце

Спосаб прыгатавання: змяшаць яйкі са смятанай, дадаць сыр, каўбасу, памідор і зеляніну. Лаваш згарнуць у трубачку і нарэзаць на тонкія палоскі таўшчынёй прыкладна 1 см. Добра ўсё змяшаць. Патэльню змазаць раслінным алеем, шчыльна абкласці цеста, накрыць і пячы 10 хвілін на маленькім агні. Перавярнуць пры дапамозе вечка і падсмажыць пару хвілін іншы бок.

Мясны пірог

Інгрэдыенты на форму 22 см: 2 лісты лаваша, сыр (150-200 гр.)

Начынне: фарш 300 гр., 1 цыбуліна,1 памідор, зубчык часнаку, спецыі для мяса і соль

Для заліўкі: 4 яйкі, 1 ст л мукі з горкай, 6 ст. л. малака, 6 ст. л. смятаны, соль

Спосаб прыгатавання: начынне абсмажыць амаль да гатоўнасці. На лісты лаваша насыпаць сыр, затым размеркаваць начынне, скруціць у рулет і разрэзаць на рулецікі таўшчынёй не вышэй за борт формы. Утрамбаваць ў форму шчыльна і паліць сумессю для залівання. Зверху засыпаць сырам і выпякаць у разагрэтай да 190 С духоўцы 25-30 хвілін. Выдатны варыянт на сняданак, абед ці вячэру. Замест памідора можна выкарыстоўваць кетчуп. Або да фаршу дадаць гатовую аджыку.

Канверцікі

Інгрэдыенты: лаваш, сыр, памідоры, вяндліна, яйка, зеляніна

Спосаб прыгатавання: лаваш нарэзаць на доўгія палосы шырынёй 10-15 см. Для начыння змяшаць нацёрты сыр, нарэзаныя кубікам вяндліну і памідоры, зеляніну. 1 ст л начыння пакласці на бок палоскі з лаваша, згарнуць канверцікам. Яйка ўзбіць відэльцам, абмакнуць у яго канверцік і абсмажыць на патэльні на невялікай колькасці алею з двух бакоў да залацістай скарыначкі.

Последние новости

В МИРЕ

Кризис согласования: бюджет ЕС на 2028–2034 годы не утверждён из‑за острых разногласий

16 октября 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко обозначил роль народного ополчения и поручил наращивать его численность

16 октября 2026
Читать новость
Новости региона

«Человек с белой тростью»: Чериковский район присоединился к ежегодному месячнику

16 октября 2026
Читать новость
Горячие новости

Профилактическое мероприятие «Дом без пожара» пройдет на территории Езерского сельсовета

16 октября 2026
Читать новость
Гороскоп

Рыбам стоит направить энергию на творческое самовыражение, а Скорпионы сегодня будут особо проницательны и легко отличат правду от лжи — гороскоп на 16 октября

15 октября 2026
Читать новость
Новости региона

Фундамент демографического благополучия: важность семейных ценностей обсуждали в Чериковском районе на встречах в рамках Единого дня информирования

15 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем