“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем сырнікі і каўрыжку

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем сырнікі і каўрыжку

Сырнікі па-полацку – гэта традыцыйная беларуская страва, якая гатуецца з тварагу, яек, мукі і цукру, і, як правіла, падаюцца яны са смятанай ці варэннем. Дзякуючы свайму далікатнаму смаку і водару сырнікі стануць для вас любімым дэсертам ці сняданкам.

Сырнікі па-полацку – гэта традыцыйная беларуская страва, якая гатуецца з тварагу, яек, мукі і цукру, і, як правіла, падаюцца яны са смятанай ці варэннем. Дзякуючы свайму далікатнаму смаку і водару сырнікі стануць для вас любімым дэсертам ці сняданкам.

Інгрэдыенты для сырнікаў: 500 гр. тварагу, 130-150 гр. мукі, 50 гр. цукру, 1 яйка

 Для соуса: мак — 3 ст. л., смятана любой тлустасці — 400-500 гр., цукар — 100 гр. альбо па смаку, ванільны цукар, масла сметанковае — 50 гр..

Спосаб прыгатавання: Калі ваш тварог вельмі вільготны, адцісніце яго праз марлю. Для сырнікаў змяшайце разам цукар, муку, тварог і яйка. Замясіце мяккае, прыемнае цеста, яно будзе трохі ліпнуць да рук, гэта нармальна. Сфарміруйце з цеста шарыкі велічынёй з грэцкі арэх (прыкладна 30 шт.) і пакладзіце іх у маразілку на 30 хвілін, так потым лягчэй будзе абсмажваць. Абсмажце сырнікі ў добра разагрэтым алеі да румянага колеру, выкладзіце на папяровы ручнік , каб сцякло лішняе масла. Складзіце ў любую зручную для вас форму і заліця соусам. Для соуса змяшайце смятану, масла, цукар, ванільны цукар і прамыты мак. Пастаўце на агонь і падагрэйце, каб масла разыйшлося, але не кіпяціце! Залійце сырнікі соусам, запякайце ў духоўцы пры 180 градусах 15-20 хвілін.

Каўрыжка з варэння. Пакрокавы рэцэпт.

Рэцэпт гэтага пірага-каўрыжкі з варэннем досыць эканамічны. Прадукты для такой выпечкі ёсць дома практычна заўсёды. Каўрыжка гатуецца проста, а атрымліваецца такой смачнай, што спадабаецца ўсім дамачадцам.

Інгрэдыенты: цукар — 1 шклянка 250 гр. ( калі ваша варэнне вельмі салодкае, вазьміце 1/2 ), мука — 350-400 гр., малако — шклянка 250 гр., какао — 2 ст.л. ( калі не любіце, замяніце на 2 ст.л. мукі), сода — 2 ч.л., адно яйка.

Спосаб прыгатавання: у вялікай місцы змяшаць варэнне і соду. Маса пачне вельмі хутка падымацца і шумець, павялічвацца ў памеры. Пакіньце яе ў такім стане на 10 хвілін, пакуль пена не ападзе. Дадаем малако, яйко, цукар. Какава абавязкова прасейваем праз сіта. Паступова дадаем муку, памешваючы, цеста павінна атрымацца кансістэнцыі смятаны. Форму (20 см.) змазаць маслам. Выліць масу і пастукаць формай аб паверхню стала, каб не было вялікіх бурбалак.

Выпякаць пірог пры 170 градусах 45-50 хвілін.

Можна разрэзаць яго на каржы  і прамазаць варэннем, ці проста ўпрыгожыць цукровай пудрай. Есці варта гарачым з малаком ці халодным з чаем. Пірог можа трэснуць зверху, не трэба хвалявацца. Ён усё роўна атрымаецца смачным

Последние новости

В МИРЕ

«Политики, к доске!» В Варшаве учителя вышли на акцию протеста, требуя повышения зарплат

31 августа 2026
Читать новость
Актуально

Марафон добра в Черикове: волонтеры БРСМ подарили праздник воспитанникам ЦКРОиР

31 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Функциональное оснащение, тематическое оформление. В Могилеве открыли новый подземный переход

31 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

За сутки в лесах Беларуси заблудились семь человек

31 августа 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Кыргызстан

31 августа 2026
Читать новость
Горячие новости

Как всё успевать и оставаться в форме: 5 простых лайфхаков для современных мужчин

31 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем