“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем смачныя рыбныя стравы

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”:  гатуем смачныя рыбныя стравы

Запяканка з рыбы

Інгрыдыенты: 500 г. рыбы (карп, лінь), 500 г. бульбы,60-80 г. алею, 150 г. смятаны,1 цыбуліна,1 ст. лыжка мукі, соль, молаты чорны перац, зеляніна кропу.

Як гатаваць: Рыбу пачысціць, памыць, парэзаць на кавалкі, пасыпаць соллю, перцам, укачаць у муку і абсмажыць на алеі з абодвух бакоў. Памытую бульбу зварыць, абабраць, змяльчыць на буйной тарцы. Асобна абсмажыць дробна нарэзаную цыбулю. У жароўню, змазаную алеем, пакласці палову падрыхтаванай бульбы, на яе — кавалкі рыбы, пасыпаць яе цыбуляй, зверху — зноў слой  бульбы. Усё паліць смятанай і рэштай алею. Запякаць у печы альбо духоўцы 30 хвілін. Пры падачы да стала запяканку парэзаць на кавалкі, пасыпаць дробна пакрышаным кропам.

Рыба, тушаная з вяршкамі

Інгрыдыенты: 1 кг. рыбы (карп, карась, лешч, лінь), 3 цыбуліны,1 морква,1 шклянка вяршкоў, 1 ст. лыжка сметанковага масла або 100 г. сала, соль, перац, лаўровы ліст.

Як гатаваць: Ачышчаную, выпатрашаную і прамытую рыбу разрэзаць на кавалкі і пакласці ў адзін рад у каструлю, дадаць нарэзаныя цыбулю і моркву, а таксама соль, перац, лаўровы ліст. Заліць 2 шклянкамі гарачай вады або рыбнага булёну і патушыць. У канцы ўліць гарачыя вяршкі і пакласці масла. Замест масла можна выкарыстаць дробна парэзанае свежае сала, але яго трэба пакласці разам з агароднінай.

Сяканка з селядца

Інгрыдыенты: 2 селядцы, 3-4 бульбіны,1 яблык, 250 г чэрствага чорнага хлеба, 0,5 цыбуліны,1 ст лыжка аліўкавага алею, цукар і лімон па смаку.

Як гатаваць: Добра вымачаныя селядцы і звараную загадзя бульбу прапусціць праз мясарубку, дадаць нацёрты на тарцы яблык. Чэрствы чорны хлеб і палову цыбулі нацерці на тарцы і змяшаць з селядцамі. Дадаць па смаку цукар, лімон, алей і старанна вымешаць. Выкласці на талерачку ў форме рыбы, прыставіўшы галоўку і хвост селядца. Да стравы падаць аліўкавы алей і воцат.

Селядзец, смажаны з грыбным соусам

Інгрыдыенты: 5-6  селядцоў, 1 цыбуліна, 0,5 булкі (багет), 2 ст. лыжкі мукі, 0,5 шклянкі аліўкавага алею, грыбны соус.

Як гатаваць: З вымачаных селядцоў зняць скуру, выдаліць косткі, не пашкоджаны хрыбет адкласці ў бок. Мяса рыбы дробна пасекчы, дадаць трохі цыбулі і малокі з тых жа селядцоў. Вымачыць булку ў вадзе і адціснуць, перамяшаць усё гэта разам у аднародную масу і выкласці на селядцовыя косткі, надаўшы форму цэлага селядца, і асцярожна смажыць або пячы ў печы на алеі. Потым паліць грыбным соусам.

Шчупак, запечаны з квашанай капустай

Інгрыдыенты: 1 шчупак на 1,5-2 кг., 2 цыбуліны, 1 морква, 1 корань пятрушкі, 1 карняплод сельдэрэю, 1 цыбуля парэй, соль, 1 кг. квашанай капусты, 100-150 г. масла, 2-3 сухарыкі

Як гатаваць: Пачышчанага і пасоленага шчупака заліць халоднай вадой разам з карэннем і зварыць, квашаную капусту асобна зварыць да мяккасці з лыжкай масла. І рыбу, і капусту астудзіць. Нарэзаць шчупака на кавалкі і выбраць косткі. Тоўстым слоем масла абмазаць форму для запякання, пакласці на яе слой капусты, потым слой рыбы, потым зноў масла, капусту, рыбу – і так, пакуль форма не будзе запоўненая. Апошнім павінен быць слой капусты і масла. Накрыць форму крышкай і паставіць у печ альбо духоўку на паўгадзіны, потым выняць, пасыпаць страву цёртымі сухарамі, шчодра паліць растопленым маслам, праколваючы страву відэльцам, каб масла дайшло ў глыбіню, і на паўгадзіны зноў паставіць запякацца, каб страва падрумянілася.

Последние новости

Общество

Кому не нужно проходить испытательный срок при заключении трудового договора?

14 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Медведев на фоне операции Израиля против Ирана назвал реальной угрозу ядерного конфликта

14 июня 2025
Читать новость
Новости региона

Продолжается подписка на районную газету «Веснік Чэрыкаўшчыны» на второе полугодие 2025 года

14 июня 2025
Читать новость
Актуально

Чериковские выпускники закружились в школьном вальсе

13 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Черикове прошёл районный семинар-учёба по вопросам охраны труда.

13 июня 2025
Читать новость
Культура

Программа республиканского праздника ”Купалье“ (”Александрия собирает друзей“) – 6-7 июля

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем