Спазнай смак сваёй кухні: 10 напояў для летняга настрою

Спазнай смак сваёй кухні: 10 напояў для летняга настрою

Калі вам надакучылі кампоты, кава альбо гарбата, то можна паспрабаваць прыгатаваць ліманады, самыя розныя. Улетку яны выдатна ратуюць ад спякоты, а ў халодныя перыяды дапамагаюць адчуць смак лета і атрымаць асалоду ад прыемнага арамату. Іх проста гатаваць. З рэцэптамі ліманадаў можна бясконца эксперыментаваць. І нават магчыма прыдумаць свой ліманад. І ў гэтым мы вырашылі вам дапамагчы. Падабралі 10 рэцэптаў ліманадаў на розны смак. Тут ёсць напоі з травамі і ягадамі, напоі без цукру і нешта для ласуноў. Таму без любімага ліманаду вы дакладна не застанецеся.

Ліманад з базілікам і лімонам

Інгрэдыенты:

  • Лімон – 1 шт
  • Базілік – 25 г
  • Цукар –100 г
  • Вада – 1 л
  • Лёд

Прыгатаванне. Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою. Перакласці лімон у блэндар. Узяць  свежы базілік, трохі здрабніць. І таксама пакласці яго ў блэндар. Калі хочацца насычанага базілікавага смаку, то можна дадаць больш базіліку. Тады і колер напою будзе зелянейшы. Дадаць цукар да лімона і базіліку. Да ўсіх інгрэдыентаў пакласці лёд. Заліць ваду. Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.

Рамонкавы ліманад з маракуяй

Інгрэдыенты (на 1 порцыю):

  • Рамонкавы чай – 120 мл
  • Саўэр мікс – 10 мл
  • Цукровы сіроп – 20 мл
  • Пюрэ маракуя – 30 гр

Прыгатаванне. Заварыць рамонак і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць рамонкавую гарбату, саўэр мікс, цукровы сіроп. Дадаць пюрэ маракуя. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта. Саўэр мікс – гэта сумесь з лімонавага соку, цукровага сіропу і яечнага бялку, якая выкарыстоўваецца для гатавання кактэйляў, каб скараціць час гатавання.

Агурковы ліманад з лімонам

Інгрэдыенты:

  • Лімон – 1 шт
  • Агурок – 1 шт
  • Мята – 5-7 лісцікаў
  • Імбір (корань) – 1 шт
  • Вада – 2 л

Прыгатаванне. Ачысціць імбір і нацерці на тарцы. Нарэзаць агурок тонкімі кольцамі. Нарэзаць кольцамі лімон, чым  танчэй атрымаецца, тым лепш. Скласці ўсе інгрэдыенты ў ёмістасць для ліманаду аб’ёмам каля 3 літраў. Заліць усё 2 літрамі халоднай вады. Ліманад накрыць і паставіць у халадзільнік. Напой лепш гатаваць вечарам, каб ён за ноч настаяўся.

Малінавы ліманад з мятай

Інгрэдыенты (на 1 порцыю):

  • Чорная гарбата – 120 мл
  • Мята – 3 г
  • Маліна – 30 г
  • Саўэр мікс – 120 мл
  • Цукровы сіроп – 15 мл

Прыгатаванне. Заварыць чорны чай і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць чай. Пакласці мяту і свежую маліну. Дадаць саўэр мікс і цукровы сіроп. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Ліманад са згушчанкай і лімонам

Інгрэдыенты:

  • Лімон – 1шт
  • Згушчанае малако – 3 л
  • Цукар – 100 г
  • Вада – 1 л
  • Лёд

Прыгатаванне. Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш за іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою. Перакласці лімон у блэндар. Пакласці да лімона лёд. Дадаць цукар. Калі хочацца меней салодкі ліманад, то можна пакласці менш цукру. Дадаць згушчанае малако. Заліць ваду. Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.

Агурочны ліманад

Інгрэдыенты:

  • Лімон – 1 шт
  • Агурок – 2 шт
  • Мята – 5 лісцікаў
  • Цукровы сіроп – 50 мл
  • Вада – 1л
  • Лёд

Прыгатаванне. Парэзаць агуркі, і пакласці іх у блэндар. Выціснуць сок лімона, дадаць да агуркоў. Дадаць мяту. Дадаць цукровы сіроп. Перабіць усё ў блэндары. Працадзіць атрыманую сумесь праз сіта ў ёмістасць для ліманаду. Дадаць лёд. Дадаць ваду. Можна дадаваць простую ваду або газаваную. Усё перамяшаць. У гатовы ліманад можна дадаць яшчэ некалькі частачак лімона для больш насычанага смаку.

Ліманад з абляпіхай і імбірам

Інгрэдыенты (на 1 порцыю):

  • Чорная гарбата – 120 мл
  • Сіроп імбіру – 15 мл
  • Сіроп абляпіхі – 40 мл
  • Саўэр мікс – 25 мл

Прыгатаванне. Заварыць чорную гарбату і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць гарбату, саўэр мікс, сіропы з абляпіхі і імбіру. Сіропы можна зрабіць самастойна. Патрэбна перабіць у блэндары абляпіху, выціснуць сок і варыць яго з цукрам. Імбір нацерці, выціснуць сок і варыць яго з цукрам. Але можна скарыстацца і гатовымі сіропамі ці ўзяць свежыя імбір і абляпіху з гатовым цукровым сіропам. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Кававы напой

Інгрэдыенты (на 1 порцыю):

  • Лімон – 1 шт
  • Кава – 70 мл
  • Сіроп лімонавы – 30 мл
  • Лёд

Прыгатаванне. Зварыць каву і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду, можна ўзяць шэйкер. Пакласці у ёмістасць лёд. Наліць у ёмістасць кавы. Выціснуць сок лімона, для 1 порцыі будзе дастатковае 40 мл. Дадаць сок да кавы. Дадаць лімонавы сіроп. Перамяшаць усе інгрэдыенты ці змяшаць іх у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку з лёдам. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.

Последние новости

Культура здоровья

Когда не нужно оформлять справки в школу и детсад к 1 сентября

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

В агрогородке Майский Чериковского района устраняют последствия ураганного ветра

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Сбой в системе: у ряда клиентов белорусских банков пропали деньги

9 июля 2025
Читать новость
Горячие новости

Как обезопасить себя от интернет-мошенничества

9 июля 2025
Читать новость
Горячие новости

Мошенники отправляют людям письма о нарушениях ПДД в мессенджеры

9 июля 2025
Читать новость
Культура

Спазнай смак сваёй кухні: 10 напояў для летняга настрою

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем