Спазнай смак сваёй кухні: 10 напояў для летняга настрою

Калі вам надакучылі кампоты, кава альбо гарбата, то можна паспрабаваць прыгатаваць ліманады, самыя розныя. Улетку яны выдатна ратуюць ад спякоты, а ў халодныя перыяды дапамагаюць адчуць смак лета і атрымаць асалоду ад прыемнага арамату. Іх проста гатаваць. З рэцэптамі ліманадаў можна бясконца эксперыментаваць. І нават магчыма прыдумаць свой ліманад. І ў гэтым мы вырашылі вам дапамагчы. Падабралі 10 рэцэптаў ліманадаў на розны смак. Тут ёсць напоі з травамі і ягадамі, напоі без цукру і нешта для ласуноў. Таму без любімага ліманаду вы дакладна не застанецеся.
Ліманад з базілікам і лімонам
Інгрэдыенты:
- Лімон – 1 шт
- Базілік – 25 г
- Цукар –100 г
- Вада – 1 л
- Лёд
Прыгатаванне. Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою. Перакласці лімон у блэндар. Узяць свежы базілік, трохі здрабніць. І таксама пакласці яго ў блэндар. Калі хочацца насычанага базілікавага смаку, то можна дадаць больш базіліку. Тады і колер напою будзе зелянейшы. Дадаць цукар да лімона і базіліку. Да ўсіх інгрэдыентаў пакласці лёд. Заліць ваду. Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.
Рамонкавы ліманад з маракуяй
Інгрэдыенты (на 1 порцыю):
- Рамонкавы чай – 120 мл
- Саўэр мікс – 10 мл
- Цукровы сіроп – 20 мл
- Пюрэ маракуя – 30 гр
Прыгатаванне. Заварыць рамонак і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць рамонкавую гарбату, саўэр мікс, цукровы сіроп. Дадаць пюрэ маракуя. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта. Саўэр мікс – гэта сумесь з лімонавага соку, цукровага сіропу і яечнага бялку, якая выкарыстоўваецца для гатавання кактэйляў, каб скараціць час гатавання.
Агурковы ліманад з лімонам
Інгрэдыенты:
- Лімон – 1 шт
- Агурок – 1 шт
- Мята – 5-7 лісцікаў
- Імбір (корань) – 1 шт
- Вада – 2 л
Прыгатаванне. Ачысціць імбір і нацерці на тарцы. Нарэзаць агурок тонкімі кольцамі. Нарэзаць кольцамі лімон, чым танчэй атрымаецца, тым лепш. Скласці ўсе інгрэдыенты ў ёмістасць для ліманаду аб’ёмам каля 3 літраў. Заліць усё 2 літрамі халоднай вады. Ліманад накрыць і паставіць у халадзільнік. Напой лепш гатаваць вечарам, каб ён за ноч настаяўся.
Малінавы ліманад з мятай
Інгрэдыенты (на 1 порцыю):
- Чорная гарбата – 120 мл
- Мята – 3 г
- Маліна – 30 г
- Саўэр мікс – 120 мл
- Цукровы сіроп – 15 мл
Прыгатаванне. Заварыць чорны чай і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць чай. Пакласці мяту і свежую маліну. Дадаць саўэр мікс і цукровы сіроп. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.
Ліманад са згушчанкай і лімонам
Інгрэдыенты:
- Лімон – 1шт
- Згушчанае малако – 3 л
- Цукар – 100 г
- Вада – 1 л
- Лёд
Прыгатаванне. Нарэзаць лімон на невялікія кавалачкі. Калі ў лімоне ёсць семачкі, лепш за іх прыбраць, таму што яны будуць надаваць гаркату напою. Перакласці лімон у блэндар. Пакласці да лімона лёд. Дадаць цукар. Калі хочацца меней салодкі ліманад, то можна пакласці менш цукру. Дадаць згушчанае малако. Заліць ваду. Усе перабіць у блэндары. Узяць сіта і ёмістасць для ліманаду і праз сіта працадзіць напой. Падаваць ліманад можна з лёдам.
Агурочны ліманад
Інгрэдыенты:
- Лімон – 1 шт
- Агурок – 2 шт
- Мята – 5 лісцікаў
- Цукровы сіроп – 50 мл
- Вада – 1л
- Лёд
Прыгатаванне. Парэзаць агуркі, і пакласці іх у блэндар. Выціснуць сок лімона, дадаць да агуркоў. Дадаць мяту. Дадаць цукровы сіроп. Перабіць усё ў блэндары. Працадзіць атрыманую сумесь праз сіта ў ёмістасць для ліманаду. Дадаць лёд. Дадаць ваду. Можна дадаваць простую ваду або газаваную. Усё перамяшаць. У гатовы ліманад можна дадаць яшчэ некалькі частачак лімона для больш насычанага смаку.
Ліманад з абляпіхай і імбірам
Інгрэдыенты (на 1 порцыю):
- Чорная гарбата – 120 мл
- Сіроп імбіру – 15 мл
- Сіроп абляпіхі – 40 мл
- Саўэр мікс – 25 мл
Прыгатаванне. Заварыць чорную гарбату і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду ці шэйкер. Выліць у ёмістасць гарбату, саўэр мікс, сіропы з абляпіхі і імбіру. Сіропы можна зрабіць самастойна. Патрэбна перабіць у блэндары абляпіху, выціснуць сок і варыць яго з цукрам. Імбір нацерці, выціснуць сок і варыць яго з цукрам. Але можна скарыстацца і гатовымі сіропамі ці ўзяць свежыя імбір і абляпіху з гатовым цукровым сіропам. Пакласці ў ёмістасць лёд. Усе інгрэдыенты добра перамяшаць ці змяшаць у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку для падачы напою. Пакласці ў шклянку лёд. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.
Кававы напой
Інгрэдыенты (на 1 порцыю):
- Лімон – 1 шт
- Кава – 70 мл
- Сіроп лімонавы – 30 мл
- Лёд
Прыгатаванне. Зварыць каву і астудзіць. Падрыхтаваць ёмістасць для змешвання ліманаду, можна ўзяць шэйкер. Пакласці у ёмістасць лёд. Наліць у ёмістасць кавы. Выціснуць сок лімона, для 1 порцыі будзе дастатковае 40 мл. Дадаць сок да кавы. Дадаць лімонавы сіроп. Перамяшаць усе інгрэдыенты ці змяшаць іх у шэйкеры. Падрыхтаваць шклянку з лёдам. Пераліць ліманад у шклянку праз сіта.