Што не дзень – ў аграрыяў Чэрыкаўскага раёна новы клопат

Паляводы раёна паспяхова выходзяць на заканчэнне сяўбы яравых сельгаскультур. Прычым да гэтай справы падключылі ўсе свае магчымыя рэсурсы, бо ўсталяваўшаеся цёплае  надвор’е хутка падсушвае глебу на палях, што не зусім добра для будучых узыходаў. Актыўна рухаюцца працаўнікі КСУП “Язёрскі”, засеваючы гектар за гектарам,  дзе на пачатак яравой сяўбы неабходна было зрабіць сеў на плошчы 780 гектараў (пшаніцы – 100 га, ячменю – 180, ў тым ліку і піваварнагага – 100, аўсу – 100 га, кукурузы – 150 га, грэчкі – 50 га). Стаўку ў сельгаспрадпрыемстве, як паведаміла карэспандэнту “ВЧ” галоўны аграном Тамара Карнеева, робяць і на вырошчванне азімых сельгаскультур (пшаніца, жыта, трыцікале, рапс), пад якія адведзены 1000 гектараў палеткаў. Зараз гэтыя пасевы неабходна падкарміць, выканаць цэлы шэраг даглядальных работ  і мерапрыемстваў. Гэту справу даверылі маладому і перспектыўнаму механізатару КСУП Ігару Давыдзенка, які ў гаспадарцы працуе ўжо амаль пяць гадоў. Зараз ён робіць падкормкі азімага рапсу мінеральнымі ўгнаеннямі на спецыяльным сродку “Раса”. Дарэчы, Ігар Мікалаевіч не першы год задзенічаны ў справе дагляду  за пасевамі. Ён таксама выконваў падсеў мнагалетніх траў і прымаў удзел у жніве.

Алеся Панімаева

Последние новости

Горячие новости

Взносы в ФСЗН‑2026: как рассчитать и когда заплатить — для ИП, работодателей, самозанятых

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Сажать или не сажать? Заместитель директора Чериковского жилкоммунхоза Алена Пашкевич рассказала о правилах озеленения мест захоронения

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Больничный: сроки сдачи, разбор ошибок и как проверить расчёт — что важно знать

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Партия БЕЛАЗов, работающих на сжиженном природном газе, отправилась в Кузбасс

8 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Хозяин своей судьбы и родной земли: к юбилею чериковлянина Михаила Саракуло

8 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Народны каляндар: 8 лістапада

8 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем