“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем стравы з бульбы

“СПАЗНАЙ СМАК СВАЁЙ КУХНІ!”: гатуем стравы з бульбы

Суп малочны з бульбянымі клёцкамі

Вам спатрэбіцца: 6 шклянак малака, 8 бульбінаў, 2 шклянкі вады, 1ст. лыжка масла,1 яйка, соль

Бульбу пачысціць і нацерці на тарцы. Сок адціснуць і дадаць яйка. Зрабіць невялікія шарыкі. Малако разбавіць з вадою, закіпяціць. Апускаць клёцкі ў малако і варыць на малым агні хвілін 10-15, пакуль яны не ўсплывуць. Даць яшчэ паварыцца 5 хвілін. Гатовы суп пасаліць і ўкінуць 1 ст. лыжку масла.

Бульба ў лупінах з ёгуртавай падліўкай

Яшчэ адзін рэцэпт, які вельмі проста ажыццявіць. Вам спатрэбіцца бульба. Калі ў вас ёсць добры гатунак (альбо бульба з вашага агарода), то яе можна адварыць у лупінах. Уявіце сабе: вы абіраеце яшчэ гарачую бульбінку, трошкі пасыпаеце соллю і заліваеце соусам… М-м-м-м, не  жыццё, а казка. Бульбу ў лупінах мы ўсе варыць умеем, а вось рэцэпт для ёгуртавай падліўкі.

Вам спатрэбіцца: кубак натуральнага ёгурту (не салодкага), некалькі сталовых лыжак смятаны 18%, соль, перац, чырвоная папрыка (на смак), 2 сталовыя лыжкі свежага (альбо замарожанага) кропу, 2 сталовыя лыжкі свежай (альбо замарожанай) пятрушкі, 2 зубкі часнаку, жменька зялёнай цыбулі.

Змяшайце ёгурт са смятанай, запраўце соллю, перцам і папрыкай. Зеляніну і часнок здрабніце, дадайце ў падліўку. Старанна перамяшайце і … гатова! Падаваць з гарачай бульбай.

А калі вам не хапае часу зрабіць падліўку, то можна з’есці бульбу проста з кефірам альбо з селядцом. Таксама смачна!

Каб стравы з бульбы атрымліваліся духмянымі і карыснымі, трэба валодаць некаторымі сакрэтамі:

  • Лупіну з бульбы трэба здымаць як мага больш тонка, бо менавіта пад ёй утрымліваецца асабліва шмат бялкоў і вітамінаў. Выкарыстоўваюць для чысткі нож з нержавеючай сталі, бо ад судотыку з жалезам вітамін С разбураецца.
  • Каб правільна зварыць бульбу, максімальна захаваўшы ў ёй карысныя рэчывы, смак і форму, яе кладуць у ваду, якая кіпіць, а не ў халодную. Трымаюць на сярэднім агні, а соляць за 5-10 хвілін да гатоўнасці.
  • Каб бульба не разварылася і не страціла сваю форму, у ваду можна дадаць пару лыжак капуснага альбо агурочнага расолу альбо некалькі кропель воцату.
  • Ваду, у якой варылася бульба, не абавязкова выліваць. Яе можна выкарыстоўваць як аснову для супоў альбо соусаў.
  • Звараную ў мундзірах бульбу чысціць лягчэй, калі адразу пасля варкі абліць халоднай вадой.
  • Калі вы задумалі прыгатаваць кіслую капусту на першае, спачатку кладзіце бульбу і толькі праз пэўны час – кіслую капусту. Калі зрабіць наадварот, бульба ў кіслай вадзе дрэнна разварыцца.
  • Са старой леташняй бульбы пюрэ таксама можа быць паветраным і пульхным. Але для гэтага неабходна дадаць да гарачай масы ўзбіты яечны бялок і дбайна перамяшаць.
  • Лаўровы ліст, пару зубкоў часнаку і парасончык кропу, укінутыя ў ваду пры варцы, надаюць бульбе незвычайна свежы і насычаны водар. А калі дадаць у кіпень лыжку сметанковага масла, гэта скароціць час гатавання бульбы.

Каштуйце стравы, прыгатаваныя па спрадвечна беларускіх рэцэптах. І няхай вам будзе смачна!

Последние новости

Общество

Кому не нужно проходить испытательный срок при заключении трудового договора?

14 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Медведев на фоне операции Израиля против Ирана назвал реальной угрозу ядерного конфликта

14 июня 2025
Читать новость
Новости региона

Продолжается подписка на районную газету «Веснік Чэрыкаўшчыны» на второе полугодие 2025 года

14 июня 2025
Читать новость
Актуально

Чериковские выпускники закружились в школьном вальсе

13 июня 2025
Читать новость
Актуально

В Черикове прошёл районный семинар-учёба по вопросам охраны труда.

13 июня 2025
Читать новость
Культура

Программа республиканского праздника ”Купалье“ (”Александрия собирает друзей“) – 6-7 июля

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем