Запрашаем у нашу хату! Прадстаўнікі Чэрыкаўшчыны прымаюць удзел у абласных “Дажынках—2022”

Запрашаем  у нашу хату!  Прадстаўнікі  Чэрыкаўшчыны прымаюць удзел у  абласных “Дажынках—2022”

Сёння ў нашых суседзяў у г.Слаўгарадзе праходзіць абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі—2022”. Горад рыхтаваўся да свята працаўнікоў вёскі амаль цэлы год: значна пахарашэў, аднавіўся, набыў больш прывабны выгляд. І ўсё гэта для таго, каб шчыра вітаць сваіх гасцей, у ліку якіх і прадстаўнікі Чэрыкаўшчыны.
Ва ўрачыстасцях у гонар тых, дзякуючы каму на нашых сталах заўсёды ёсць духмяны хлеб, прымаюць удзел перадавікі сельгаспрадпрыемстваў, якія сёлета працавалі на жніве, кіраўнікі гаспадарак, ветэраны аграпрамысловага комплексу раёна. А яшчэ наш раён  шырока прадстаўлены на тэматычных пляцоўках, выставах-кірмашах. І гэта ўнёсак усіх працоўных калектываў Чэрыкаўскага края.

— Без перабольшвання адзначу, што да абласнога свята працаўнікоў вёскі мы рыхтаваліся ўсім раёнам, — распавядае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юлія Сіўцова. — Да прыкладу, наша прадпрыемства “Бытпаслугі” пашыла абрус для дэгустацыйнага стала, стравы для дэгустацый распрацоўвалі і гатавалі райспажыўтаварыства і ліцэй, лясгас выканаў вялізны кавалак работы па падрыхтоўцы дэкарацый, і нават горгаз прадаставіў плазменны экран для дэманстрацыі на ім відэаролікаў.
Як паведаміла Юлія Уладзіміраўна, гасцей фестываля-кірмашу Чэрыкаўшчына будзе здзіўляць сваёй “Хлебнай гасцёўняй”, на якой прадстаўлены ўвесь асартымент хлебабулачных вырабаў хлебзавода Чэрыкаўскага райспажыўтаварыства. А на ўваходзе на падворак усталяваны два хлебных дрэвы, якія па сваёй форме і выкананню падобныя да калоссяў. Паколькі наш раён вырабляе не толькі хлеб, але і мясную, і каўбасную прадукцыю, гасцям нашага падворка прапаноўваюць пачаставацца натуральнымі мяснымі вырабамі, якія на дэгустацыйным стале сабраны ў кампазіцыю ў выглядзе карты Беларусі.
Выставу-продаж саджанцаў дэкаратыўных раслін сюды прывезлі Лабанаўскі ВПК і Чэрыкаўскі лясгас. Акрамя таго лясгас арганізаваў продаж мёда.
Афармленнем падворка займалася таксама лесагаспадарчае прадпрыемства: яго сіламі створаны стылізаваныя мосцік, калодзеж, лесвіца, фотазоны ў выглядзе сотаў, іншыя элементы дэкора.
— У нашай драўлянай хаце знаходзіцца прэс-цэнтр, у якім на плазменным экране дэманструецца відэаролік аб дасягненнях нашага раёна, працуе фотавыстава, — адзначыла суразмоўца. — Чэрыкаўскі ліцэй № 11 прымае ўдзел у абласным конкурсе на лепшы каравай, праводзіць майстар-класы па карвінгу: майстры ўсім жадаючым паказваюць, як са звычайнай гародніны можна прыгатаваць твор мастацтва. Безумоўна, сваю праграму прапануюць таксама работнікі культуры Чэрыкаўшчыны. Адным словам, калі вы яшчэ не ў Слаўгарадзе — паспяшайцеся, праграма разлічана да 20.00, і завершыцца яна святочным фейерверкам.

Последние новости

Всебелорусское народное собрание

«Мы живем хорошо и хотим жить еще лучше» — ответственный секретарь Чериковской районной ветеранской организации Татьяна Ковалёва

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Совет Республики одобрил законопроект по вопросам пенсионного обеспечения

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Какие административные процедуры, осуществляемые подразделениями по гражданству и миграции, можно получить онлайн в Беларуси?

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Стилист подсказала, какие платья не нужно выбирать для празднования Нового года

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Командировочные расходы: что возмещается, а что нет

17 декабря 2025
Читать новость
Горячие новости

Как разрабатывали программу соцэкономразвития на 2026-2030 годы, рассказали в Минэкономики

17 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем