Упершыню ў гісторыі роднага краю нашаму земляку ўдалося атрымаць перамогу ў намінацыі «Магутная сіла паэзіі»

Упершыню ў гісторыі роднага краю нашаму земляку ўдалося атрымаць перамогу ў намінацыі «Магутная сіла паэзіі»

Чэрыкаўшчына багата на таленавітых людзей, што было падцверджана неаднаразова. Вось і зараз мы хочам пазнаёміць нашых чытачоў з дасягненнямі Рыгора Халіпскага (на здымку), які прысвяціў шмат гадоў свайго жыцця настаўніцкай дзейнасці. Упершыню ў гісторыі роднага краю Рыгору Веніямінавічу ўдалося атрымаць перамогу ў намінацыі «Магутная сіла паэзіі» у рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», прымеркаванага да завяршэння Года малой радзімы. Вынікі былі падведзены падчас Тыдня мастацкага слова і Дня беларускага пісьменства, пасля чаго нашаму земляку было даслана па пошце запрашэнне на ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу, якое перанесена па адпаведных абставінах на 20-я лічбы лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Акрамя гэтага, лепшыя творы будуць апублікаваны асобным сборнікам.
Трэба адзначыць, што больш за 200 творчых пісьмовых работ – вершаў, паэм, нарысаў, казак былі разгледжаны ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа па прапанаванай тэматыцы: «За што я люблю свой край», «Мова маёй малой радзімы», «Родная зямля — крыніца натхнення», «Квітней, мая радзіма».
— Некалькі год таму да Дня вёскі Зоры мяне папрасіла загадчык сельскага клуба напісаць верш, — узгадвае гісторыю напісання аўтар твора Рыгор Халіпскі. — Я не ведаў, ці атрымаецца. Але атрымалася. Потым я некалькі разоў яго ўдасканальваў, як кажуць, «шліфаваў». Аб рэспублікаскім конкурсе я даведаўся праз абласную газету, і вырашыў прыняць у ім удзел. Мне вельмі прыемна, што мовазнаўцы Беларусі звярнулі ўвагу на мой верш «Вёска ў абдымках зорнага неба».

Вёска ў абдымках зорнага неба (Узорны гімн беларускай вёскі)

Вёска ў абдымках
зорнага неба.
Шчодрае поле дорыць
нас хлебам.
Справы сялянскай важкі
набытак
Працай руплівай годна
здабыты.

Прыпеў:
Зоры, заранка,
зары зараніца,
Нашых вытокаў святая
крыніца.
Душы людскія пяшчотаю
грэла,
Сэрцы люляла
на зорных арэлях.

Хлеб наш надзённы,
жыцця аснова…
Кожнай эпохі галоўнае
слова.
Зерне ў полі штогод
каласіцца.
Хлеб на абрусе –
жыццё не спыніцца.
Прыпеў

Плынь нетаропкая ціхай
рачулкі,
У квецені бэза
дрэмлюць завулкі.
Сэрцу спакой і прытулак
падорыць
Вёска з прыгожаю
назваю Зоры.
Прыпеў

Толькі з табой у хвале
і ў дакоры
Я застануся ў шчасці
і ў горы.
Лепшая ў свеце,
іншай не трэба,
Вёска ў абдымках
зорнага неба.
Прыпеў

Последние новости

Актуально

Показали хорошие практические навыки и теоретические знания: в Черикове выбрали лучшую санитарную дружину

16 июня 2025
Читать новость
Горячие новости

Биосубстанцию для лечения раковых опухолей разработали ученые в Беларуси

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

Беларусь станет почетным гостем 18-го Пуцзянского инновационного форума в Шанхае 

16 июня 2025
Читать новость
Общество

Будут ли белорусов штрафовать за траву высотой 21 см?

16 июня 2025
Читать новость
Новости области

Областной этап республиканского семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села» пройдет 18 июня в Могилевском районе

16 июня 2025
Читать новость
В МИРЕ

SNN: удары Ирана по энергетической инфраструктуре могут парализовать экономику Израиля 

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем