Пасяўныя мерапрыемствы ў раёне працягваюцца

Пасяўныя мерапрыемствы ў раёне працягваюцца

Штодзень  аграрыі раёна папаўняюць статыстыку выкананых паляводчых мерапрыемстваў. Вось і зараз кіпіць праца на вясеннім полі, а раслінаводы гаспадарак вядуць сяўбу кукурузы. Дарэчы, па стане на 4 мая ў раёне ўжо пасеяна 1155 гектараў каштоўнай сельскагаспадарчай культуры, што складае  39 % ад запланаванага. Уключыліся ў працэс і працаўнікі КСУП “Прагрэс”, дзе сёлета будзе пасеяна 290 гектараў на сілас і 200 гектараў на зерне. Сяўбу вядзе адказны механізатар Юрый Гапееў, які за гады працы ў сельгаспрадпрыемстве набыў добры вопыт, як на падрыхтоўцы глебы, у сяўбе, так і на выніковым мерапрыемтсве – жніве. Разам з калегамі па працы Юрый выконвае пастаўленыя кіраў-ніцтвам задачы.

— Сёлета я быў заняты на вясеннім ворыве, —  адзначае механізатар, — маёй мэтай было падрыхтаваць глебу для сяўбы яравых сельгаскультур. Заданне паспяхова выканана. Зараз мне даверылі пасяўны агрэгат, які наладжаны пад насенне кукурузы. Гэту расліну трэба пасеяць ў сціслыя тэрміны, пакуль спрыяльнае надвор’е і дастаткова вільгаці для прарастання  зярнят. Думаю, даручанае мне заданне будзе выканана.

Последние новости

Горячие новости

Средства персональной мобильности быстрее 25 км/ч будут регистрировать в ГАИ как мотоцикл или мопед

21 августа 2025
Читать новость
Горячие новости

Осторожно, фейк! Мошенники предлагают лжескидки на лекарства

21 августа 2025
Читать новость
Горячие новости

На белорусский безвиз Латвия отвечает шпиономанией

21 августа 2025
Читать новость
Горячие новости

В Могилевском районе два работника сельхозорганизации похитили более 400 л топлива 

21 августа 2025
Читать новость
В МИРЕ

США ввели санкции против еще 4 судей МУС

21 августа 2025
Читать новость
Президент

Единый оператор интеллектуальной транспортной системы появится в Беларуси. Президент подписал указ 

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем