Народны каляндар: 9 сакавіка

Гэты дзень нашы продкі называлі «Паўраценне». Гэту назву тлумачылі тым, што мядзведзь у бярлозе ў гэты дзень паварочваецца на другі бок. У гэты дзень сяляне назіралі за паводзінамі птушак: «на Паўраценне птушка завівае гняздо, а пералётная ляціць з выраю». Яшчэ былі прыкметы: калі рожкі месяца вострыя, значыць, будзе моцны вецер.
Імяніны: Аляксандр, Аляксей, Валерый, Дзмітрый, Іван (Іаан), Кірыл, Лявонцій, Міхаіл, Мікалай, Пётр, Сяргей, Тарас, Іларыён, Софрон, Эразм, Аляксандра, Наталля.