Народны каляндар: 8 студзеня — Бабін вечар

Народны каляндар: 8 студзеня — Бабін вечар

Раней па народным календары 8 студзеня называлі Зімнім Пакроўчыкам, Маладзёнамі або Бабінамі. Гулялі свята спавівальных бабак і парадзіх – «бабіны кашы». Варылі кашу і пяклі аладкі, жанчыны наведвалі бабку, якая «прымала» ці «бабіла» дзіця, унукі вазілі яе на санках ад хаты да хаты, дзе бабу частавалі.

Таксама ў гэты дзень прынята было наведваць сваіх бабуль, гасцяваць у іх. На працягу ўсіх Каляд нельга было нічога ні шыць, ні віць, ні плесці, ні рабіць крывога і колападобнага, ні сячы сякераю (напрыклад, ставіць агароджы, пячы абаранкі, рабіць закруткі для саней).

 Дзяўчаты працягваюць варажыць. Увечары трэба прынесці дроў у хату. Набярэш ахапак, складзеш ля печы і давай лічыць. Зноў жа, калі цотная лічба — быць табе ў пары. Яшчэ адна варажба на дровах: маладыя дзяўчаты падыходзяць да кастра спіной і навобмацак выбіраюць палена. Калі яно аказваецца роўным, гладкім і без сучкоў, то ў будучага мужа будзе ідэальны характар. Цяжкае і тоўстае палена — пашанцуе на заможнага мужа. Калі ж на ім шмат сучкоў, то ў будучай сям’і будзе шмат дзяцей. Абавязкова трэба было падысці да чужой хаты, пастаяць пад акном, або каля двярэй і паслухаць, што адбываецца ўсярэдзіне. Калі там шум і лаянка, то тваё сямейнае жыццё будзе неспакойным. Цішыня — значыць, цябе чакае шчаслівы шлюб, з мужам будзе поўнае паразуменне.

Быў у асноўным такі набор: кольцы, манеты, ключы, хлеб. З дапамогай гэтай варажбы можна было даведацца пра важныя падзеі, якія адбудуцца ў тваім жыцці сёлета. Удзельнікі завязвалі вочы адно аднаму і выбіралі адзін з прадметаў. Напрыклад, манета азначае багацце, цыбуля —  слёзы, пярсцёнак — замужжа.

Каб даведацца, хто з дзяўчат хутчэй замуж выйдзе, палілі нітачкі. Чыя нітка першая згарыць— тая дзяўчына першай замуж і пойдзе. Яшчэ адзін спосаб даведацца, што рыхтуе лёс, — спаліць паперу. Гэта рабілі абавязкова ў лазні. На плоскую талерку клалі паперу і падпальвалі — і па граючых ценях вызначалі, чаго чакаць у будучыні.

З пакалення ў пакаленне перадавалася вялікая колькасць звязаных са Калядамі прыкмет, дзякуючы якім, пагаворваюць, можна даведацца ці нават змяніць будучыню.

Каб год прайшоў добра і ў дастатку, на Каляды трэба надзець усе свае лепшыя рэчы. А каб у сям’і панавалі мір і каханне — казаць адзін аднаму ласкавыя і пяшчотныя словы. Акрамя таго, з 8 па 19 студзеня не рэкамендуецца вымятаць смецце з хаты — зрабіць гэта можна толькі ў самым-самым канцы свят. І тое, яго неабходна сабраць, вынесці на двор і спаліць — толькі так можна пазбавіцца ад гора і трывогі ў доме.

Последние новости

Актуально

Эпичный матч: ФК «Чериков» против ФК «Вихра»

1 июня 2026
Читать новость
Гороскоп

Водолеям день принесет много позитивных новостей, а Рыбам не стоит не засиживаться в соцсетях допоздна — гороскоп на 2 июня

1 июня 2026
Читать новость
Актуально

В Черикове дали старт лету

1 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Экспериментальная вакцина от рака показала полное исчезновение опухолей у 15 из 102 пациентов

1 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Интернет-грамотность от БРСМ: чериковские студенты узнали, как не стать жертвой фейков и незаконного контента

1 июня 2026
Читать новость
Горячие новости

Молодежь против коррупции: стартовал международный творческий конкурс

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем