Народны каляндар: 7 лютага

У нашых продкаў у гэты дзень было прынята ўспамінаць пра добрыя справы іншых людзей і самім рабіць добрыя ўчынкі. Яшчэ людзі баяліся, каб нечакана не загрымеў гром, бо лічылася, калі такое здарыцца, дык прападуць пожні.
Былі яшчэ такія прыкметы: якое надвор’е будзе з раніцы да поўдня, такое надвор’е будзе і ў першую палову наступнай зімы; а якое надвор’е пасля абеду, такой будзе другая палова наступная зімы. Яшчэ лічылася: снег у гэты дзень – зіма налета (у наступным годзе) будзе позняя; пяюць сініцы – ідуць маразы.
Імяніны: Аўксенцій, Аляксандр, Апанас, Віталь, Рыгор, Дзмітрый, Мар, Марэсій, Марцыял, Майсей, Поплій (Публій), Сільван, Фелікс, Феліцата, Філіп, Януарый, Анатоль, Уладзімір, Пётр, Васіль, Стэфан, Барыс, Філіцата, Іаннуарый.