Народны каляндар: 6 лютага

Аксіння. У царкоўным календары гэты дзень прысвечаны прападобнай Ксеніі. Кепскае надвор’е ў гэты дзень сведчыла аб працягласці зімы. Як пераконвалі сялянскія назіранні: «калі на Аксінню дарогу перамяце, то і корм падмяце» — г. зн. зіма затрымаецца і хатняя жывёла паесць усе нарыхтаваныя яе запасы. Калі ў гэты дзень надвор’е добрае, то і вясна такой будзе.
Імяніны: Агап, Анастасій, Вавіла, Варсіма, Герасім, Дзяніс, Яўсевія, Зосіма, Іван, Ксенія, Македон (Македоній), Павел, Паўсірый, Цімафей, Феадатыён, Філіпік, Філон, Хрысаплока.