Народны каляндар: 5 лютага

Каровіна свята. Агата каталіцкая. У гэты дзень асвячаюць соль і хлеб. Паводле народных вераванняў, хлеб мог бараніць ад пажару, перуна і раптоўных хвароб. Таму і вядома: «Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты». У праваслаўных гэтае свята прыпадае на 18 лютага.
Былі такія прыкметы: шмат снегу ў полі – будзе багаты ўраджай, калі шумяць сініцы – ідуць моцныя маразы, калі вавёрка вылезла з дупла і спусцілася на зямлю – хутка пацяплее.
Імяніны: Клімент, Агафангел, Серафім, Еўдакія, Кацярына, Міліца, Маўсіма, Саламан, Паўлін, Генадзь, Феактыст, Паўліна.