Народны каляндар: 31 студзеня

Народны каляндар: 31 студзеня

У некаторых раёнах Беларусі гэты дзень лічыўся гусіным святам. З гэтага дня пачыналі карміць гусей зернем. У Магілёўскай вобласці гэты дзень азначаў палову зімы.

Некаторыя людзі лічылі, што ў гэты дзень нячысцікі асабліва злосныя, таму іх адганялі ад хат малітвамі. Калі не знаходзілася часу на ўборку, зараз зручны момант, каб гэта выправіць. Можна вымыць падлогі, працерці люстэркі, разабрацца ў шафах і памыць покрывы. У чыстую хату абавязкова прыйдзе грашовы поспех. Трэба было выганяць нячыстую сілу з дому: апоўначы знахары загаворвалі печкавыя трубы, праз якія ведзьма можа заляцець у дом. Мужыкі з пугамі і аглоблямі абыходзілі вёску і стукалі па свіранах, хлявах і дамах, а жанчыны мыліся вадохрышчанскай вадой.

Калі мяцеліца ў гэты дзень, то выведзецца багата гусянят; калі на дварэ завіруха – ранняй вясны не будзе; калі ясна, то ранняя вясна будзе; калі вады заўважна паменела ў рацэ ці ў возеры, то лета будзе сухім. Нельга есці з нажа. Нельга класці рэчы крыж-накрыж. Гэта датычыцца ўсяго — тапачак, пальчатак, шкарпэтак. Нельга глядзецца ў разбітае люстэрка.

Нельга дапіваць ваду за іншым чалавекам — з вадой можна пераняць яго бяды. Дзяўчатам не рэкамендавалася хадзіць на спатканні вечарам, а сустрэча гасцей лепш даверыць гаспадару дома, каб пазбегнуць сурокаў.

Не рэкамендуецца 31 студзеня хлопчыкаў хрысціць - наклічаце на яго ў будучыні мужчынскае бяссілле. Не варта ладзіць пераезд або спраўляць наваселле - у новым доме будуць пастаянныя скандалы.
У ноч на 31 студзеня ў снах можна будзе ўбачыць падказкі, якія дапамогуць вырашыць нейкую цяжкую жыццёвую сітуацыю. Прычым яны будуць слоўнымі. Таму трэба прааналізаваць словы, сказаныя ўсімі героямі сну.
Адліга ў гэты дзень прадвесціць дрэннае лета і небагаты ўраджай бульбы.
Імяніны: Апанас, Кірыл, Марыя, Аляксандра, Аляксандр, Яўген, Дзмітрый, Сяргей, Ксенія, Аксана, Уладзімір, Міхаіл, Мікалай, Максім. Аксана, Марк, Аляксей, Іларыён, Яфрэм

Последние новости

Горячие новости

Мы были одной дружной семьей: Антонина Сивцова о партийном билете и демонстрациях в Черикове

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Отовсюду гремело дружное «Ура!»: каким запомнился день 7 ноября чериковлянке Наталье Антоненковой

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Осталось светлое чувство сплоченности: чериковлянка Валентина Шинкарева поделилась воспоминаниями о праздновании 7 ноября

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Быть коммунистом — значит быть примером: чериковлянка Татьяна Елистратова о том, почему до сих пор хранит партийный билет

7 ноября 2026
Читать новость
Горячие новости

Народны каляндар: 7 лістапада

7 ноября 2026
Читать новость
Общество

Память о прошлом — основа единства: депутат Сергей Давыдов поздравляет соотечественников с 7 ноября

7 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем